Грамадства1111

Мінск увайшоў у тройку самых крыміналізаваных гарадоў Усходняй Еўропы

Аналітычны сэрвіс Numbeo склаў рэйтынг найбольш крыміналізаваных гарадоў Усходняй Еўропы. Вынікі аказаліся даволі нечаканымі.

Усяго ў рэйтынг увайшлі 30 гарадоў, а ўзначалілі яго два ўкраінскія населеныя пункты — Дняпро і Адэса, а следам за імі, на трэцім месцы, ідзе наш Мінск. 

Больш беларускіх гарадоў у гэтым рэйтынгу няма, а з украінскіх прысутнічаюць яшчэ тры — Харкаў (5-е месца), Кіеў (8-е) і Львоў (13-е).

З расійскіх гарадоў у яго ўвайшлі геаграфічна азіяцкі Навасібірск (7-е месца), Санкт-Пецярбург (12-е), Масква (14-е) і Ніжні Ноўгарад (22-е).

З польскіх гарадоў найбольшыя праблемы ў Лодзі (11-е месца), пасля ідуць Гданьск (17-е), Познань (19-е), Уроцлаў (22-е), Кракаў (24-е) і Варшава (26-е). 

Гарады краін Балтыі ў 30-ку па версіі Numbeo не патрапілі, а сталіца Малдовы Кішынёў займае 9-е месца. 

Праўда, не варта да гэтага рэйтынгу ставіцца надта сур'ёзна, улічваючы даволі сумнеўную метадалогію яго складання. База даных Numbeo збірае даныя для некалькіх рэйтынгаў гарадоў па наступных паказчыках: індэкс кошту жыцця, цэны на нерухомасць, бяспека, ахова здароўя, дарожны рух, узровень забруджвання і г.д. Пры зборы даных за аснову прымаюцца ацэнкі карыстальнікаў платформы.

У выпадку з рэйтынгам крымінальных гарадоў у карыстальнікаў просяць адказаць на пытанне аб узроўні злачыннасці і бяспекі ў іх гарадах. На аснове гэтых адказаў і фарміруецца рэйтынг, то-бок ён вельмі суб'ектыўны. 

Дастаткова сказаць, што па выніках мінулага года Мінск увогуле займаў 1-е месца. 

Каментары11

  • Малінаўка
    29.01.2024
    Суб'ектыўны??? Вы з Менску гэта пішаце?
    Сёння Менск, напэўна, самы крымінальны горад свету, таму што вас могуць незаконна падвесці пад крыміналку, забраць вашую маёмасць, атакаваць ваш дом, нават калі вы не ў краіне.
    Пакажыце вашыя высновы пра суб'ектыўнасць сотням людзей, на якіх напалі, скралі, абакралі штрафамі па надуманых матывах днямі.
  • К чему мы пришли
    29.01.2024
    А я бы отнесся серьезно к оценке, выйдите на улицу, посмотрите как Минск резко изменился после установления фашистской диктатуры, российской оккупации, развязывания войны, эмиграции сотен тысяч соотечественников после 20-го года, такое впечатление что уехали все нормальные, по городу слоняется жуткая быдлень, просто быдло быдлячее, какая то пьянь, все грязные, жутко вонючие, курят, во рту с сигаретами. Пройти уже страшно.
  • рил
    29.01.2024
    НН, а почему вы написали , что рейтинг субъективный? Очень даже объективный, в Минске страшно на улицу выйти не в тех цветах, страшно что-то лишнее сказать, написать или сфотографировать. Придут и увезут как в тридцатые, в лучшем случае 30 дней будут пытать нечеловеческими условиями в изоляторах, а могут так вообще на несколько лет ни за что лишить свободы. При лукашицкой хунте люди не чувствуют себя в безопасности.

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Усе навіны →
Усе навіны

Падчас расійскага ўдару па Львове там была беларуская дэлегацыя5

«Людзі п'юць з балота». Лукашэнка абурыўся якасцю вады ў Смаргоні4

Філасофскія гурткі, «вышэйшыя сілы», платныя курсы, пашпарт грамадзяніна Метагалактыкі — раскрыта дзейнасць секты4

Жыццё па падпісцы. У «Паўночным Беразе» скардзяцца на платную падпіску, патрэбную, каб карыстацца ўсімі функцыямі жыллёвага комплексу13

З'явіўся новы спадарожнікавы здымак пашкоджанняў Керчанскага моста6

Цыганкоў: Рост аўтсайдарства мужчын, іх сыход у парнаграфію і анлайн-гульні — новая праблема чалавецтва66

«Шмат плацяжоў было ў Польшчы». Беларусы масава скардзяцца на блакаванне банкаўскіх картак9

На «Яндэкс Картах» з'явіліся маршруты па Мінску, дзе ёсць пад'ёмнікі і пандусы

Колькі зарабляюць кур'еры на аўто ў дастаўцы «Яндэкс» у Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча12

«Гэта такая дробная, агідная помста Рамана». Соф’я Сапега расказала, як яе падманам знялі для перадачы Пратасевіча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць