Радзіна раіць Латушку і Азараву: Па-першае, пакайцеся. Па-другое, не лезьце ў лідары

«Вы не можаце проста па сваім маральным стане прэтэндаваць на нейкае лідарства».

03.07.2024 / 15:14

Аляксандр Азараў, Наталля Радзіна, Павел Латушка. Фота: «Наша Ніва», «Радыё Свабода»

У новым выпуску відэа-праекта «Сведкі Лукашэнкі» на «Радыё Свабода» Наталлю Радзіну спыталі, як яна ставіцца да тых, хто працаваў на рэжым дастаткова доўга, але цяпер знаходзіцца ў апазіцыі.

«Лічу, што гэтыя людзі павінны, па-першае, пакаяцца. Яны павінны шчыра сказаць: «Я працаваў на гэты рэжым, я памыляўся, я быў саўдзельнікам тых злачынстваў, якія рабіў гэты рэжым», — адказала Радзіна.

Яна абурылася выпадкамі, калі чалавек апраўдваецца: «Гэта ж не я казаў, што няма ў Беларусі палітвязняў, што не трэба санкцый уводзіць, таму што быў спачатку паслом у адной краіне, потым паслом у другой». Радзіна ўдакладніла, што мае на ўвазе Паўла Латушку.

Аляксандру Азараву Радзіна прыгадала яго працу ў ГУБАЗіКу:

«Мы ведаем, што працаваў вельмі жорстка з некаторымі катэгорыямі беларускіх грамадзян.

Таму што ёсць сведчанні ад беларускіх добраахвотнікаў, якіх ён прэсаваў, і ад родных гэтых добраахвотнікаў, і ад футбольных фанатаў, якімі ён таксама займаўся».

«А зараз ён таксама лезе ў палітыку. «Лідар апазіцыі» — што гэта? Хто гэтыя людзі? Па-першае, пакайцеся. Па-другое, не лезьце ў лідары. Вы не можаце проста па сваім маральным стане прэтэндаваць на нейкае лідарства», —

выказалася Наталля Радзіна.

Радзіна адказала на параду Пазняка не лезці ў палітыку

Наталля Радзіна: Я не бачыла нічога больш бессэнсоўнага і вартага жалю, чым выбары ў Каардынацыйную раду

Радзіна: Што скажу Лукашэнку, калі апынуся з ім сам-насам у пакоі? Што мне яго шкада

Nashaniva.com