Меркаванні1313

Палітыка справа можа і брудная, але месца маральным нормам ёсць і ў ёй. Развагі да кейса Азарава

Давялося ўчора ўвечары паглядзець пасяджэнне камісіі па выбарах у Каардынацыйную раду, на якой разглядаўся кейс Аляксандра Азарава з ягонай рассылкай. Мяне там моцна і непрыемна ўразіў адзін з апраўдальных аргументаў, што, маўляў, тыя людзі, калі падпісваліся на план «Перамога», ад пачатку ішлі на рызыку і былі да яе гатовыя, а таму калі ім нешта ў гэты бот шлеш, то гэта сустрэне з іх боку разуменне. Таму, маўляў, і праблемы з парушэннем бяспекі няма — людзі ведалі, на што ішлі. Але ж гэта мяшанне бобу з гарохам, піша ў фэйсбуку гісторык Аляксандр Пашкевіч.

Аляксандр Азараў

Аргумент не толькі дзіўны, але і надзвычай цынічны.

Па-першае, рэаліі траўня-чэрвеня 2021 года, калі запускаўся чат-бот плана «Перамога», і рэаліі траўня 2024 года, калі праз яго праводзілася рассылка — дзве вялікія розніцы.

А па-другое (і гэта самае галоўнае) — гатоўнасць любога чалавека, нават самага-самага ахвярнага, да рызыкі зусім не ўніверсальная: у адным выпадку ён гатовы рызыкаваць і ставіць на карту нават сваё жыццё, а вось у іншым — катэгарычна не.

Залежыць ад вялікага мноства фактараў: маштабнасці задачы, даверу да арганізатараў і веры ў патрэбнасць ды карыснасць справы, у імя якой робіцца ахвяраванне, агульнай грамадскай атмасферы і г. д.

У гэтай сувязі мне ўспамінаюцца размовы з нябожчыкам Уладзімірам Ляхоўскім ужо ў самым канцы ягонага жыцця. Актыўныя пратэсты тады былі ўжо задушаныя і ішла хваля рэпрэсій, але што яны дасягнуць аж такога маштабу, тады яшчэ не верылася. Прынамсі, мы на гэтыя тэмы паміж сабой яшчэ жартавалі.

Я, помню, жартам казаў, што за Валодзеву папулярызацыю бел-чырвона-белага сцяга ў 2020-м яму ў новай Беларусі будзе яўна належаць ордэн, вось толькі для пэўнасці трэба яшчэ адсядзець прынамсі 15 сутак. Ён аджартоўваўся цытатай, што «я согласен на медаль».

Увогуле ж чым далей, тым усё больш рабілася не да жартаў: прынамсі звальненні па палітычных матывах пашыраліся ўсё больш і больш, ды і пайшла ўжо хваля затрыманняў не толькі нейкіх ключавых асобаў і тых, хто трапіў у рукі сілавікоў непасрэдна падчас нейкіх акцый, але і за старыя грахі: пачыналася, карацей, усё тое, што мы назіраем да гэтай пары.

Валодзя ў такой сітуацыі стараўся паводзіць сябе максімальна асцярожна і асабліва не высоўвацца. Не тое каб цалкам лёг на дно і сцішыўся, але, напрыклад, каментары пра той жа сцяг даваў ужо не ўсім і не пры любой нагодзе, ды і ўвогуле, як той казаў, фільтраваў базары.

Я яму казаў, што гэта правільна, канешне, але ў прынцыпе, калі ўжо пайшла такая п'янка, то наўрад ці ўдасца адсядзецца: ягоныя артыкулы і інтэрв'ю ў 2020-м друкаваліся і перадрукоўваліся ці не ва ўсіх незалежных выданнях, шэрыліся па чатах ды каналах. Таму, казаў, калі пачнуць сапраўды грэбсці ўсіх, хто тады засвяціўся, то цябе не мінуць.

І ён мне тады, памятаю, сказаў прыблізна такое:

«Гэта зусім іншае. За свае кнігі і артыкулы я гатовы адказваць. А калі давядзецца, то за гэта і пацярпець без нараканняў. Больш таго, артыкулы я буду і цяпер пісаць ды па магчымасці друкаваць, бо ведаю, што гэта дасць плён і карысць калі не цяпер, то пасля. А вось чаго мне зусім не хочацца — гэта сесці ці пацярпець іншым чынам проста здуру, за нейкую нікому і ні для чаго не патрэбную херню. І вось гэтага я буду ўсімі сіламі пазбягаць».

Дык вось Азараў сваёй рассылкай гэта якраз і зрабіў — людзей, якія гатовыя былі рызыкаваць сабой, бачачы перад сабой высокія мэты, паставіў пад патэнцыйны ўдар з-за херні. Натуральна, іх не пытаючыся.

І гэтаму няма ніякага апраўдання. Палітыка можа і брудная справа, але гэта не значыць, што ў ёй зусім няма месца маральным нормам.

Каментары13

  • ЗаШвабоду!
    24.05.2024
    Все правильно, несоблюдение гендерных квот должно караться по всей строгости закона!        
  • Нельга падстаўляць людзей
    24.05.2024
    Цалкам згодзен з аўтарам артыкула ў гэтым пытанні.
    Людзі гатовыя рызыкаваць каб скінуць Лукашэнку, а не на тое, каб нейкі там Азараў , седзячы ў бяспецы,
    паставіў іх пад патэнцыйны ўдар з-за херні. Натуральна, іх не пытаючыся.
  • Я
    24.05.2024
    Чамусьці пакуль ніхто не параўноўвае гэты выпадак з абсалютна ідэнтычным год таму, калі байсол рабіў рассылкі дзясяткам тысяч людзей. І гэны кіраўнік таксама казаў што ўсё правільна яны зрабілі, і будуць так рабіць далей, і ніякіх законаў яны нібыта не парушаюць (якраз парушалі як мінімум у Еўропе, GDPR). Адна шайка. Адкуль яны ўсе бяруцца?

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Усе навіны →
Усе навіны

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы15

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі9

Трамп заявіў, што чакае сустрэчы з Пуціным, каб хутчэй скончыць вайну ва Украіне15

Блогер паказаў, як выглядае найгоршая шаурма ў Мінску3

На вакзале ў Варшаве памёр беларус21

Некаторым катэгорыям кіроўцаў забаранілі карыстацца каршэрынгам на пяць гадоў1

Пуцін сустрэўся з прэм'ерам Славакіі Робертам Фіца19

«Мы бясконца смяёмся з Макса Каржа. А хто раскупіў усе квіткі на яго канцэрт?» Найлепшыя твіты тыдня3

Сукенкі за 135 рублёў, футболкі — за 120. У Мінску адкрылася новая крама беларускіх дызайнераў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін9

Жываглод прызнала рассылку праз чат-бот «Сумленных людзей» карыстальнікам у Беларусі: Але не ў працоўны час, пасля 18 гадзін

Галоўнае
Усе навіны →