Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Кастусёў быў за кратамі з 12 красавіка 2021 года.

03.07.2024 / 18:00

67-гадовага палітвязня асудзілі ў 2022-м да 10 гадоў калоніі па справе аб «змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады». Разам з ім па справе праходзілі Аляксандр Фядута, Юрый Зянковіч, Дзяніс Краўчук і Вольга Галубовіч.

3 ліпеня 2024 года Кастусёва выпусцілі з гродзенскай турмы. Яго зяць у сацсетках напісаў: «Дзякуй Богу!!!»

Здароўе палітвязня ў няволі моцна пагоршылася. За кратамі ў Кастусёва выявілі анкалогію. У красавіку 2024-га яму зрабілі аперацыю па вывядзенні катэтара з мачавіка.

Нагадаем, учора Лукашэнка анансаваў, што на волю выйдзе некалькі цяжкахворых палітвязняў, у першую чаргу — з анкалогіяй.

З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў

Nashaniva.com