«Ён ужо дома». Дачка Рыгора Кастусёва расказала пра першую гутарку з бацькам пасля вызвалення

На волю выйшаў палітзняволены старшыня БНФ Рыгор Кастусёў. Дачка палітыка Галіна Антончык падзялілася з «Нашай Нівай» першымі эмоцыямі ад гутаркі з бацькам.

03.07.2024 / 18:48

Пакуль што Галіна паспела сазваніцца з бацькам толькі на некалькі хвілін:

«Пабачылі адно аднаго, усе расхваляваліся, расплакаліся. Мы пабачылі, што ён дома, усё добра».

Паводле словаў Кастусёва, яго вызваленне звязанае з амністыяй. Пра стан здароўя палітыка пакуль што нічога не вядома:

«Я бачыла толькі яго твар. Чалавек, якога адпусцілі, дакладна будзе задаволены. І ён вельмі добра выглядаў, усміхаўся, бо апынуўся дома і пабачыў родных. Ён быў, канечне, вельмі рады апынуцца на волі.

Ніякіх іншых пытанняў я яму не задавала. Як ён сябе адчувае, што ён будзе рабіць — гэта ўсё пасля, бо цяпер усе на эмоцыях. Добра, што ён ужо дома, дома і сцены лечаць».

Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва

Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?

Рыгор Кастусёў у вершаваных радках пакінуў тэстамент на выпадак смерці ў турме

Вера Белацаркоўская