Нямецкі горад на час гастроляў Тэйлар Свіфт пераймянуюць у Свіфткірхен

Гарадскія ўлады ўжо ўсталявалі ў цэнтры горада абноўленую таблічку з партрэтам амерыканскай спявачкі.

03.07.2024 / 20:31

 Фота: DW

У мястэчку Гельзенкірхен у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія зʼявіліся дарожныя паказальнікі са змененай назвай горада. На іх напісана «Свіфткірхен», а побач — выява Тэйлар Свіфт, піша DW. 

Ініцыятыву запусціла мясцовая школьніца Алешані Вестхоф. Яна напісала петыцыю з заклікам перайменаваць горад на некалькі дзён у ліпені, калі ў Гельзенкірхене будуць праходзіць канцэрты спявачкі. 

Мэр горада Карын Вельге адрэагавала падзячным лістом. Яна напісала, што часова перайменаваць горад — выдатная ідэя. 

Канцэрты Тэйлар Свіфт пройдуць з 17 па 19 ліпеня на мясцовым стадыёне.

Тэйлар Свіфт упершыню трапіла ў спіс мільярдэраў Forbes

Прыхільнікі Тэйлар Свіфт скаланулі Зямлю на яе канцэрце ў Шатландыі. У літаральным сэнсе

Банк Англіі адкладзе паніжэнне ключавой стаўкі з-за канцэртаў Тэйлар Свіфт

Nashaniva.com