Музыка

Прыхільнікі Тэйлар Свіфт скаланулі Зямлю на яе канцэрце ў Шатландыі. У літаральным сэнсе

Станцыі маніторынгу зафіксавалі сейсмічную актыўнасць, якая адчувалася на адлегласці 6 км ад месца правядзення канцэрта.

Тэйлар Свіфт на канцэрце ў Эдынбургу. Photo by Gareth Cattermole/TAS24/Getty Images for TAS Rights Management

Амерыканская поп-зорка Тэйлар Свіфт у мінулыя выходныя дала тры канцэрты ў Эдынбургу, дзе зноў, як і год таму, зрабіла невялікі землятрус, піша Бі-бі-сі.

Строга кажучы, ваганні зямной паверхні зладзілі фанаты спявачкі, але не без яе ўдзелу: яна актыўна заклікала іх танцаваць і тупаць.

У выніку станцыі маніторынгу зафіксавалі сейсмічную актыўнасць, якая адчувалася на адлегласці 6 км ад месца правядзення канцэрта.

Самы вялікі пярэпалах прыхільнікі спявачкі зладзілі падчас выканання трох песень: Cruel Summer, Ready For It? і Champagne Problems.

Першы з трох канцэртаў у Эдынбургу ў пятніцу, які сабраў 73 тысячы гледачоў, аказаўся самым энергічным: фанаты штурхалі Зямлю з максімальным момантам сілы ў 23,4 Ньютан-метра — трохі мацней, чым у суботу і нядзелю, 22,8 Н·м і 23,3 Н·м адпаведна.

Сейсмічная актыўнасць дасягнула піку падчас выканання Ready For It? — паводле ацэнак, танцуючыя выпрацавалі каля 80 кВт энергіі, што эквівалентна прыкладна 6000 аўтамабільных акумулятараў.

У асноўным сейсмічную актыўнасць выклікала тупанне ног, але датчыкі зрэагавалі і на апладысменты пасля выканання Champagne Problems, што доўжыліся чатыры хвіліны.

Фанаты спявачкі не ў першы раз скалынаюць Зямлю: падчас гастроляў Свіфт у Сіэтле і Лос-Анджэлесе таксама былі зарэгістраваныя сейсмічныя ваганні, прычым канцэрт у Сіэтле выклікаў актыўнасць, эквівалентную землятрусу магнітудай 2,3.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада3

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць