Вольга Гарбунова назвала вызваленне палітвязняў «вельмі важным крокам гуманнасці»
Прадстаўніца па сацыяльнай палітыцы Аб'яднанага пераходнага кабінета Вольга Гарбунова выказалася пра сённяшняе вызваленне ў Беларусі некаторых палітзняволеных.
03.07.2024 / 21:45
Вольга Гарбунова ў цэнтры. Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай
Паводле слоў Вольгі Гарбуновай, сёння быў «вельмі хвалюючы дзень», у які «вельмі шмат сем'яў адчулі вялікую надзею, што яны змогуць хутка ўбачыць сваіх родных». Яна выказала спадзяванне, што «людзі ў цяжкім стане, з інваліднасцю, з анказахворваннямі вернуцца дадому ў найбліжэйшы час».
На яе думку, падпісаны Лукашэнкам закон «Аб амністыі…» прадэманстраваў імкненне да гуманнасці.
«Крок гуманнасці, які мы бачым сёння, вельмі важны: і для людзей, якім патрэбная дапамога, і для сем'яў, якія так доўга чакалі і падтрымлівалі ў гэтым выпрабаванні блізкіх. І гэта надзея для ўсіх астатніх палітвязняў, якім таксама патрэбная дапамога».
Гарбунова падкрэсліла, што галоўнае — гэта чалавечае жыццё, і
«ў чым бы ні была сапраўдная прычына прынятага рашэння, гуманітарныя місіі не павінны палітызавацца і выкарыстоўвацца на шкоду людзям, іх жыццю і свабодзе».
Выпусцілі старшыню БНФ Рыгора Кастусёва
З калоній пачалі выпускаць першых палітвязняў
Палітвязень Яўген Бароўскі з сур'ёзнымі праблемамі са здароўем выйшаў на свабоду ў чэрвені
Лукашэнка падпісаў закон аб амністыі, якая анансавалася з пачатку года
Каго з палітвязняў могуць выпусціць пасля анонсу Лукашэнкі?
Лукашэнка анансаваў вызваленне цяжкахворых палітвязняў