У Беларусі выпусцілі першае пратэінавае марозіва

Марозіва Active Protein стварылі на гродзенскім прадпрыемстве «Малочны свет».

03.07.2024 / 22:14

На сайце кампаніі запэўніваюць, што гэта бялковая бомба і ідэальны дэсерт для тых, хто сочыць за сваім харчаваннем і вядзе здаровы лад жыцця. У гэтым марозіве ў тры разы больш бялка і ў тры разы менш калорый, чым звычайна: 12 грамаў бялка і 100 калорый на 100 грам. 

Стваральнікі прадукта сцвярджаюць, што ў ім таксама няма ГМА, фарбавальнікаў і кансервантаў, а замест цукру — сукралоза, штучны падсалоджвальнік (харчовая дабаўка Е955). 

Марозіва па структуры падобнае на сарбет, прадаецца ў кубачку з лыжкай усярэдзіне. Каштуе яно каля 2,5 рубля і мае два смакі — ваніль і клубніцы.

Пакуль навінку можна знайсці толькі ў некаторых крамах Гродна, Мінска і Мінскага раёна.

У Беларусі прадставілі «касмічнае» марозіва для імунітэту па эксперыментах Васілеўскай

Як самому прыгатаваць сіроп, які каштуе ў краме 120 рублёў за літр

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Nashaniva.com