Усяго патроху

Пельмені, піца, паўэрбанкі… Якія гандлёвыя аўтаматы сёння працуюць у Мінску, а якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Гандлёвымі аўтаматамі цяпер нікога ўжо і не здзівіш. У іх можна купіць шмат усякіх карысных рэчаў. Blizko.by прыгадаў, якія аўтаматы стаяць у Мінску, і вылучыў самыя цікавыя. А якія абяцалі, ды так і не паставілі?

Гандлёвыя аўтаматы, яны ж вендынгавыя, — гэта такія аўтаматы, якія што-небудзь табе прадаюць (альбо здаюць у арэнду на невялікі час). Такім аўтаматам ужо сотні, калі не тысячы гадоў.

Ёсць звесткі, што першыя аўтаматы па продажы напояў з'явіліся яшчэ ў Старажытнай Грэцыі. І нават на нашых землях такім аўтаматам ужо больш за паўсотні гадоў.

Любое савецкае дзіця ведала, што можна купіць газаваную ваду з сіропам у чырвоным або шэрым аўтамаце. А яшчэ такія аўтаматы разменьвалі дробязь у метро. І нават былі закусачныя-аўтаматы: кідаеш манету або жэтон — атрымліваеш порцыю ежы альбо напой.

З тых часоў тэхналогіі пайшлі далёка наперад, і цяпер розных аўтаматаў нават у Мінску існуюць дзясяткі. Якія з іх самыя сучасныя і, наадварот, найменш перадавыя?

Грошы, квіткі і жэтоны

Пачнем з невідавочнага. Банкамат таксама можна разглядаць як гандлёвы апарат! Асабліва, напрыклад, калі вы са сваёй рублёвай карткі можаце купіць у ім даляры.

А на станцыі метро «Кастрычніцкая» з восені 2016 года стаіць аўтамат, які прадае грошы. Дакладней, сувенірныя манеты — калекцыянеры называюць такія несапраўдныя грошы манетападобнымі жэтонамі. У гэтых аўтаматах трэба яшчэ і сілу прыкласці немалую, пракручваючы кола, каб выбіць патрэбны ўзор. Можна атрымаць манетку з відамі плошчы Перамогі, Чырвонага касцёла, Нацыянальнай бібліятэкі, Опернага тэатра і гэтак далей.

Фота: Максім Пушкін
Фота: Максім Пушкін

У падземным пераходзе пад чыгуначным вакзалам, на самім вакзале, а таксама каля табло побач з 22-24 пуцямі стаяць аўтаматы па продажы квіткоў. Яны працуюць на рускай і беларускай мовах, прымаюць купюры і манеты і выдаюць рэшту. Купіць квіток на электрычку тут можна хутчэй, чым калі адстаяць чаргу ў касу.

У Нацыянальным аэрапорце «Мінск» ёсць аўтамат-тэрмінал па продажы квіткоў на экспрэсны аўтобус №300Э, які завязе пасажыраў у Мінск. Праўда, час ад часу тэрмінал гэты не працуе.

На станцыі метро «Плошча Леніна», у вестыбюлі з боку вакзала стаіць унікальны аўтамат па продажы жэтонаў. Ён з'явіўся ў чэрвені 2017 года. Прычым гэта была ўжо другая версія аўтамата.

Яго папярэдніка выпрабоўвалі ў лютым 2010-га на станцыі «Пушкінская», і прымаў ён толькі купюры (таму што манет тады яшчэ не было). Цяперашні ж аўтамат прымае манеты ад 5 капеек да 2 рублёў і купюры ад пяцёркі да дваццаткі.

У чым жа яго ўнікальнасць? На сайце метрапалітэна сказана: «Як і іншыя тэрміналы самаабслугоўвання, устаноўленыя ў горадзе Мінску, наш апарат рэшты не выдае».

Дык вось, гэта поўная няпраўда. Пераважная большасць іншых гандлёвых аўтаматаў рэшту якраз выдаюць. Пры ўсталяванні гэтага жэтоннага аўтамата на «Плошчы Леніна» прадстаўнікі падземкі казалі: калі тэрмінал паспяхова пройдзе тэставанне, то такія ж прылады могуць з'явіцца і на іншых станцыях. Але больш такіх аўтаматаў на іншых станцыях не з'явілася.

Ежа і вада

Адна з самых папулярных катэгорый вендынгавых аўтаматаў — гэта апараты па продажы ежы і напояў. На кожным кроку можна натрапіць на аўтамат, які прыгатуе вам чай ці каву, — гэты від бізнэсу вельмі папулярны.

У некаторых мінскіх дамах проста ў пад'ездах ставяць «мікрамаркеты» — халадзільныя аўтаматы з ежай. Такія мікрамаркеты ставяць у дамах прэміум-класа з кансьержамі. Манеты і купюры кідаць няма куды — аплата ідзе праз мабільны дадатак з прывязанай банкаўскай картай.

Асартымент немалы: малочныя, мясныя і рыбныя прадукты, паўфабрыкаты і прысмакі. Ёсць смятана, марозіва, пельмені, алей, сыркі, малако, вяндліна, вэнджаная рыба. І нават рабрынкі з шашлыкамі.

Аналагічныя халадзільныя аўтаматы ставяць проста ў офісах — напрыклад, у Мінску папулярныя такія халадзільнікі з супамі і салатамі ад EasySoup. Праўда, аўтаматамі гэтыя апараты ўсё ж называць не вельмі правільна: яны не прапіхваюць і не выдаюць ежу, а, фактычна, за грошы ўсяго толькі адчыняюць дзверы халадзільніка.

Аўтаматы з прасцейшай ежай — у асноўным, снэкамі, чыпсамі, бутэрбродамі — любяць ставіць на вакзалах і ў гандлёвых цэнтрах. Тут жа і выбар пітной/мінеральнай вады ды газаваных напояў. Усё, што звычайна бяруць з сабой у дарогу.

У кварталах шматпавярховак, асабліва ў новых раёнах, шмат дзе ўсталяваныя аўтаматы па продажы пітной вады (тут жа можна купіць і пустую бутэльку, калі не захапіў сваю). У сталіцы такія апараты з'явіліся ў кастрычніку 2016 года.

Асаблівым попытам гэтая паслуга карыстаецца ў заходняй частцы горада, якая да гэтага часу сілкуецца не артэзіянскай вадой, а з Вілейскага вадасховішча.

Лекавыя сродкі, гігіена, карысныя дробязі і ўсяго патроху

Мабыць, у кожнай паліклініцы або бальніцы сустрэнеш аўтамат па продажы аднаразовых бахілаў: кідаеш 50 капеек — атрымліваеш капсулу з парай бахілаў. У некаторых прыватных медыцынскіх цэнтрах бахілы выдаюцца бясплатна, у тым ліку ёсць аўтаматы, якія адразу табе іх і надзяюць на нагу.

Яшчэ адзін папулярны від такіх аўтаматаў — апараты па продажы кантактных лінзаў, ім нават прыдумалі адмысловую назву: лінзаматы. Можна купіць не толькі лінзы адпаведных дыёптрый, але і ачышчальны раствор для лінзаў ад розных брэндаў.

Дарэчы, у 2017 годзе Міністэрства аховы здароўя нечакана выступіла супраць лінзаматаў. Ведамства прапанавала зрабіць продаж кантактных лінзаў толькі па рэцэпце. А як паказаць рэцэпт аўтамату? Тады прынялі кампраміснае рашэнне: лінзы па-ранейшаму можна прадаваць у лінзаматах, але на іх абавязалі размясціць буйным тэкстам папярэджанне аб тым, што перад набыццём неабходна пракансультавацца ў афтальмолага. А ў будучыні лінзаматы павінны навучыцца счытваць электронны рэцэпт. Праўда, пакуль такая будучыня яшчэ не настала.

У пачатку гэтага года на чыгуначным вакзале побач з аптэкай з'явіўся аптэчны вендынгавы аўтамат ад «Белфармацыі». Пры гэтым лекаў у ім практычна няма: можна знайсці крэм «Пантэнол», лейкапластыр, а таксама пракладкі, тэст на цяжарнасць, прэзерватывы, гематаген, аскарбінавая кіслата, — увогуле, асартымент цалкам аптэчны, але, вядома, без паўнавартасных лекаў, тым больш рэцэптурных. Другі такі аўтамат паставілі ў медыцынскім універсітэце.

Такія аўтаматы з рознымі карыснымі дробязямі і сродкамі гігіены ў Мінску ставяць ужо даўно. Напрыклад, на тым жа першым паверсе вакзала, у мужчынскай прыбіральні, ужо некалькі гадоў стаіць аўтамат з сурвэткамі-прэзерватывамі-шкарпэткамі-брытвамі-зубной пастай-шчоткай для абутку.

Аналагічны аўтамат ёсць і ў жаночай прыбіральні, а таксама, напрыклад, у туалетах вядомага піўнога рэстарана на вуліцы Кульман — там ён з'явіўся яшчэ ў лістападзе 2016-га.

А ў гандлёвым цэнтры «Мома» ў жаночай прыбіральні ў 2019-м паставілі аўтамат Woman Care па продажы сродкаў гігіены — праект рэалізавалі Анжаліка Мажэйка і Кацярына Родзіна, якія ўдзельнічалі ў конкурсе жаночых стартапаў Lady Awards.

У 2018 годзе на Камароўцы з'явіліся раней нябачаныя гандлёвыя аўтаматы: яны наліваюць… сродак для мыцця! А канкрэтна — гель для мыцця посуду, гель для мыцця каляровай бялізны і сродак для дзіцячай бялізны без хлору і адбельвальнік. Літр сродку наліваецца за два рублі, і гэта не толькі эканомія для пакупніка, але і клопат пра экалогію: менш будзе выкідацца пластыкавых бутэлек.

А яшчэ ў гандлёвых цэнтрах любяць ставіць аўтаматы па продажы розных мячыкаў-скакуноў і мікрацацак у такіх жа капсулах, у якіх прадаюць бахілы.

Электроніка і лічба

Шмат гадоў у Мінску працуе сетка аўтаматаў па капіяванні, раздрукоўцы, сканаванні, друку фота. Карыстальнік можа прынесці файл на флэшцы ці скінуць «па паветры» — і надрукаваць дакумент, а таксама гэтак жа захаваць сабе адсканаваны дакумент. Апараты прымаюць карткі і наяўныя, а таксама выдаюць рэшту.

У канцы вясны 2016 года ў офісе мабільнага аператара Life:) каля станцыі метро «Кастрычніцкая» з'явіўся першы ў краіне «сімкамат»: аўтамат па продажы SIM-картаў. Вядома, у адпаведнасці з заканадаўствам апарат не «выплюне» вам «сімку» проста ў абмен на грошы: спачатку трэба прачытаць тэкст дамовы, адсканаваць пашпарт, сфатаграфавацца — і толькі потым аплаціць і атрымаць на Рукі раздрукаваную дамову і новенькую SIM-карту.

На той момант можна было набыць SIM-карту толькі з тарыфам «Старт йо life:)» за 50 тысяч рублёў, 44 тысячы з якіх паступалі на рахунак абанента. Галіновыя выданні ўдакладнялі, што ў Расіі падобны фармат продажу «сімак» не прыжыўся. Мяркуючы па ўсім, у Беларусі таксама: за мінулыя гады ніводнага новага «сімкамата» не з'явілася.

На вакзале працуе аўтамат па продажы паўэрбанкаў, дата-кабеляў і навушнікаў. Цэны — ад 12 да 40 рублёў.

Прыкладна 7-8 гадоў таму па Мінску расстаўлялі аўтаматы, якія друкавалі вашыя фатаграфіі з Instagram — гэтыя апараты называліся Pictagram. Два здымкі каштавалі 20 тысяч старых рублёў — гэта значыць, крыху больш за 1 даляр, або прыкладна 3,5 сённяшніх рублёў.

Якія аўтаматы ў Мінску абяцалі паставіць?

У 2012 годзе блогер «Мерзкий Кокобай» расказваў, што ў Мінску ўжо з'явіліся аўтаматы па продажы піцы. Дакладней, у іх з'явіўся дыстрыб'ютар — гэта значыць, бізнэсмены маглі іх набыць проста тут і ставіць у людных месцах.

Пакупніку прапаноўвалася піца чатырох відаў: сырная, з вяндлінай, каўбасой і асарці. Хоць уладальнікі апарата маглі самастойна праграмаваць розныя спалучэнні ў залежнасці ад інгрэдыентаў. Усяго за тры хвіліны аўтамат замешваў цеста, размяркоўваў начынне і запякаў да гатовага стану. Нават называўся сабекошт адной порцыі: 38 000 рублёў (прыкладна 4 даляры).

У 2017 годзе бізнэс-сайты паведамлялі: хутка на вуліцах Мінска з'явяцца аўтаматы па продажы вараных пельменяў. Паводле інфармацыі выдання «Слово делу», адразу некалькі кампаній у Беларусі вялі перамовы адносна закупкі новых тэхналогій.

Такія аўтаматы ўжо працавалі ў Расіі. У іх убудаваная маразільная камера на 10 кілаграм марожаных пельменяў. Гэта недзе 50 порцый гатовага прадукту. Пельмені з маразілкі адбіраюцца дазатарам, пасля чаго паступаюць у печ-хуткаварку. Гатаванне пельменяў займае 4 хвіліны, пасля чаго гатовая ежа трапляе ў кантэйнер, а затым у акно выдачы. Таксама аўтамат выдае кантэйнер з прыборамі і спецыямі: соллю, перцам, маянэзам і гэтак далей.

Вясной 2018-га на выставе TIBO «Мінсктранс» паказаў аўтаматы па продажы талонаў на праезд у грамадскім транспарце. Паведамлялася, што вопытныя ўзоры былі вырабленыя ў Польшчы і на момант выставы праходзілі сертыфікацыю: першыя чатыры аўтаматы збіраліся паставіць цягам найбліжэйшых месяцаў.

Дарэчы, абяцалі такія аўтаматы ўжо шмат гадоў — і вось толькі ў 2018-м справа дайшла да вырабу першых білетаматаў «у жалезе». Згаданыя апараты маглі прымаць толькі банкаўскія карты — ніякіх купюр і манет.

У той жа час ні піцаматы, ні пельменематы, ні білетаматы так на мінскіх вуліцах і не з'явіліся.

Каментары

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20207

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Усе навіны →
Усе навіны

Як рыхтавалася аперацыя па падрыве пэйджараў і рацый «Хезбалы»? Агенты «Масада» раскрылі падрабязнасці4

«Яндэкс Go» уводзіць падачу скаргаў на кошт таксі1

«Тры гадзіны адстаяла ў віртуальнай чарзе!» У продаж паступілі першыя квіткі на Viva Braslav — і ўжо скончыліся9

Пенсіянерка прадала кватэру і аддала ашуканцам 100 тысяч рублёў. Яна адмаўлялася верыць, што яе падманулі2

У цэнтры Мінска за даўгі прадаюць памяшканні першай прыватнай сеткі аптэк у Беларусі1

У Беларусі цішком зачынілася прадстаўніцтва Johnson&Johnson

Орбан лічыць, што вайна скончыцца ў 2025 годзе, і прапануе Украіне два сцэнары8

У Архангельску падпалілі офіс «Адзінай Расіі» з гуманітарнай дапамогай для вайскоўцаў на вайне ва Украіне1

10 фільмаў, якія не варта прапусціць у 2025-м

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 20207

Арыштавалі 58-гадовую гаспадыню аграсядзібы з Баранавічаў, якая была прэтэндэнтам на прэзідэнцкіх выбарах — 2020

Галоўнае
Усе навіны →