МЗС Арменіі скарыстала 3 ліпеня, каб яшчэ раз дапячы Лукашэнку
Міністэрства замежных спраў Арменіі дэманстратыўна не згадала пра Лукашэнку і іншых афіцыйных чыноўнікаў у тэксце афіцыйнага віншавання з 3 ліпеня. Віншаванне накіраванае «дружалюбнаму народу Беларусі».
03.07.2024 / 23:10
Фота: mfa.am
«Нашы віншаванні дружалюбнаму народу Беларусі з нагоды Дня незалежнасці. Усведамляючы значнасць гэтага дня, у тым ліку дзякуючы ўкладу армянскага народа ў вызваленне Беларусі, мы жадаем народу Беларусі міру і росквіту», — гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.
Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што ні ён, ні афіцыйныя прадстаўнікі Арменіі не прыедуць у Беларусь, пакуль ва ўладзе знаходзіцца Аляксандр Лукашэнка. Звязана гэта з падтрымкай Лукашэнкам і Пуціным падчас апошняй фазы канфлікту ў Нагорным Карабаху Азербайджана, нягледзячы на тое, што Беларусь і Расія нібыта з'яўляліся саюзнікамі Арменіі па АДКБ.
Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску
Арменія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары» ў Віцебску
Сакратар Рады бяспекі Арменіі: Расія адабрала ў нас Нагорны Карабах і аддала яго Азербайджану
Вызначыліся супернікі беларускіх клубаў у кваліфікацыі еўракубкаў