Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы

Міжнародны алімпійскі камітэт (МАК) абнавіў даныя ў спісе нейтральных атлетаў з Беларусі і Расіі, дапушчаных на Алімпійскія гульні-2024 у Парыжы.

04.07.2024 / 07:39

Фота: Mike Hewitt / AP

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка афіцыйна адмовілася ад удзелу на турніры. Пад яе прозвішчам указана «запрашэнне адхілена», звяртае ўвагу Прессбол..

Дарэчы, запрашэнне прынята Вікторыяй Азаранкай. Абедзве тэнісісткі на дадзены момант лечацца ад траўмы пляча і не гуляюць на «Уімблдоне».

Нагадаем, што ў спісе нейтральных атлетаў з Беларусі, дапушчаных да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы, лічыцца 16 чалавек.

Колькі беларускіх спартоўцаў на сёння заяўленыя на Алімпіяду? Вельмі мала

Арына Сабаленка знялася з Уімблдона

Рутэнка: З тэнісістак на Алімпіяду едзе толькі Азаранка

Nashaniva.com