Нацбанк выпусціў нестандартныя манеты ў гонар 30-годдзя беларускага рубля. У іх сапраўды надзвычайны выгляд ФОТА

Выпушчаныя залатая і сярэбраная манеты.

05.07.2024 / 09:30

nlrb.by

Нацыянальны банк з 5 ліпеня выпускае ў абарачэнне памятныя манеты «Беларускі рубель. 30 гадоў»:

залатая — наміналам 30 рублёў, масай 2 г, пробай сплаву 999, памерам 150 х 70 мм, тыражом 10 000 штук;

сярэбраная — наміналам 30 рублёў, масай 5 г, пробай сплаву 999, памерам 150 х 70 мм, тыражом 20 000 штук.

Манеты маюць прастакутную форму

Яны адчаканены якасцю «пруф-лайк».

Звесткі пра цэны на манеты з'явяцца пазней.

Беларускі рубель («зайчыкі») з'явіўся ў маі 1992 года, але ў 1994 годзе быў канчаткова абвешчаны адзіным законным плацежным сродкам у Беларусі, а ў наяўным звароце — разліковым білетам Нацбанка.

Нацбанк выпусціць манеты да 30-годдзя канчатковага ўвядзення беларускага рубля

Беларускую манету наміналам 1 рубель прадалі за 355 рублёў

Нацбанк выпусціць у наступным годзе 11 манет

Nashaniva.com