Грамадства

Беларускую манету наміналам 1 рубель прадалі за 355 рублёў

Па такія манеты стаяць у чарзе не проста так — праз нейкі час яны могуць стаць нядрэннай інвестыцыяй. Нядаўна завяршылася некалькі цікавых аўкцыёнаў па продажы памятных манет, на адным з іх кошт лота вырас амаль у 20 разоў, піша Onliner.by.

Гэта медна-нікелевая манета наміналам 1 рубель «Выяўленчае мастацтва. Авангард. УНОВІС». Яе выпуск анансавалі ў 2020 годзе да 100-годдзя УНОВІС — авангарднага мастацкага аб'яднання, створанага Казімірам Малевічам у Віцебску ў 1920 годзе. Адпускная цана ў Нацбанка была 18 рублёў, усе манеты раскупілі.

Сярэбраныя манеты з гэтай серыі каштавалі 170 рублёў, цяпер у інтэрнэце кошт даходзіць да 1250 рублёў (але гэта максімум, некаторыя прадаўцы гатовыя аддаць і за 750 рублёў).

Яшчэ адна манета, якая рэзка вырасла ў цане, — да 150-годдзя Вітольда Бялыніцкага-Бірулі, выдатнага беларускага жывапісца-пейзажыста. На сайце Нацбанка пазначаны адпускныя цэны 150 і 185 рублёў за сярэбраную манету наміналам 20 рублёў (без футарала і ў ім), медна-нікелевая наміналам 1 рубель каштавала 22 рублі. Дарэчы, гэтыя манеты характэрныя яшчэ і тым, што яны прастакутныя.

Паводле інфармацыі ад калекцыянераў, гэтыя манеты трапілі ў продаж літаральна нядаўна, і за імі выстройвалася чарга ля цэнтральнага апарата Нацбанка.

Цяпер яны таксама разыходзяцца па аўкцыёнах. Медна-нікелевую манету нядаўна прадалі за 135 рублёў, яшчэ яна гандлюецца ўжо па 145 рублёў.

Сярэбраную на перапродажы мы заўважылі за 550 рублёў.

Што гэта за манеты?

Памятныя манеты выпускаюцца цэнтральнымі банкамі розных краін да якой-небудзь падзеі. Цэны на іх могуць адрознівацца ў разы і залежаць ад асаблівасцяў манет і накладу выпуску.

У кожнай памятнай манеты ёсць намінал, па ім яе павінны прымаць як звычайныя грошы, але нашмат больш выгадна прадаць яе калекцыянеру.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускім ютубе вайна страйкаў — прыляцела Пятрухіну6

Маці кантрабандыста з беларускімі каранямі верне Літве 155 тысяч еўра, заробленыя на цыгарэтах1

Дзяўчына памяняла горад на вёску і разводзіць курэй, якія нясуць каляровыя яйкі4

Еўрапейскія спецслужбы шукаюць расійскі след у ананімных паведамленнях пра бомбы на самалётах2

Фіца: Рэферэндум аб далучэнні Славакіі да Еўрасаюза быў сфальсіфікаваны7

У расійскім Пермскім краі бязногі ўдзельнік вайны з Украінай звёў у магілу яшчэ трох чалавек7

Мужчына трапіў пад крыміналку, праехаўшы на машыне ўсяго некалькі метраў1

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк21

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту41

Аляксандр Лукашэнка сек дровы ў атачэнні эскорту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць