Пенсіянерка нанесла балончыкам надпіс «ГУР» на Лобнае месца на Краснай плошчы ў Маскве

Пенсіянерка распісала балончыкам Лобнае месца на Краснай плошчы ў Маскве. Жанчына нанесла на помнік архітэктуры надпіс «ГУР» — абрэвіятуру Галоўнага ўпраўлення разведкі Мінабароны Украіны, піша Mash.

05.07.2024 / 17:12

Скрыншот відэа: Mash

Пенсіянерка была затрыманая паліцыяй. Сцвярджаецца, што нанесці надпіс ёй даручылі тэлефонныя ашуканцы. Пры сабе ў жанчыны знайшлі балончык з фарбай і тэлефон, на які яна фіксавала, як малявала.

Нядаўна за аналагічным заняткам у цэнтры Масквы затрымалі 57-гадовага жыхара Тульскай вобласці. Мужчына напісаў «ГУР» на помніку Жукаву на Манежнай плошчы. А перад гэтым ашуканцы ўгаварылі яго ўзяць некалькі буйных крэдытаў.

У Расіі пенсіянерка атрымала 10 гадоў калоніі за падпал ваенкамата па загадзе махляроў

«Аблівайце ўсіх». Як невядомыя прымушалі расіян ісці на выбары з зялёнкай і кактэйлямі Молатава

«У нас ёсць паўнамоцтвы, і мы за Расію». Як ашуканцы прымушаюць расійскіх пенсіянераў падпальваць ваенкаматы

«Не всё так однозначно». Палітолаг патлумачыў, чаму расіяне так лёгка пагаджаюцца падпальваць ваенкаматы

«Яны назваліся ЦРУ горада Мінска». СК сцвярджае, што «ашуканцы з Украіны» прымушаюць не толькі браць крэдыты, але і чыніць тэракты

Nashaniva.com