Орбан пасля Масквы прыляцеў у Азербайджан

Прэм'ер-міністр Венгрыі ўчора позна вечарам прыбыў з візітам у Азербайджан для ўдзелу ў нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў Арганізацыі цюркскіх дзяржаў (АЦД), што пройдзе ў Шушы (Нагорны Карабах).

06.07.2024 / 08:24

Фота: Азертадж

У Фізулінскім міжнародным аэрапорце (знаходзіцца на тэрыторыі, якую раней кантралявала армія Нагорнага Карабаха), дзе луналі дзяржаўныя сцягі краін — членаў АЦД, у гонар высокага госця была пашыхтавана ганаровая варта, паведамляе Азертадж.

Віктар Орбан у пачатку тыдня наведаў Кіеў, ён назваў гэты візіт паездкай кіраўніка краіны, якая старшынюе ў ЕС, а ўчора наведаў Маскву, сказаўшы, што ляціць туды з пэўнай місіяй.

Аднак топ-чыноўнікі ЕС назвалі гэты візіт Орбана выключна візітам прэм'ера Венгрыі без якіх-небудзь паўнамоцтваў Еўрасаюза.

Таксама ў Азербайджан прыляцелі прэзідэнты Казахстана, Узбекістана і Кыргызстана.

Орбан і Пуцін правялі сустрэчу ў Маскве

Зяленскі патлумачыў, чаму не пагадзіўся на прапанову Орбана аб спыненні агню

Украіна адхіліла план Венгрыі па спыненні агню

Орбан запосціў ФОТА з Зяленскім

Орбан прыбыў у Кіеў і паабяцаў «першыя крокі да міру» ўжо падчас візіту

Nashaniva.com