Зяленскі: Ва Украіну з расійскага палону з пачатку вайны вярнуліся 3310 чалавек

Украіна абменьваліся палоннымі за больш чым два гады 53 разы.

06.07.2024 / 15:23

Вернуты на радзіму змучаны голадам украінскі салдат. Фота: libkos

З пачатку вайны ва Украіну вярнуліся з расейскага палону 3310 чалавек, паведаміў у тэлеграм-канале прэзідэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі.

Ён удакладніў, што Расія і Украіна абменьваліся палоннымі 53 разы.

«Працягваем працаваць і шукаць шляхі, каб вызваліць з расійскага палону кожнага і кожную — усіх нашых вайскоўцаў і грамадзянскіх, дарослых і дзяцей», — гаворыцца ў паведамленні Зяленскага.

Раней упаўнаважаны па правах чалавека ва Украіне Дзмітрый Лубінец заявіў, што Расія гвалтоўна ўтрымлівае больш за 14 тысяч украінскіх грамадзян.

Міхаіл Падаляк расказаў, ці будзе Украіна выцягваць з-за кратаў «рэйкавых партызанаў»

«Гэта была просьба прэзідэнта Расіі». Лукашэнка раскрыў падрабязнасці абмену Міколы Швеца — дыверсанта з Мачулішчаў

«Галодныя. Змучаныя. Шчаслівыя». Апублікавалі ФОТЫ ўкраінскіх вайскоўцаў пасля расійскага палону

Nashaniva.com