Навукоўцы спрагназавалі, які сёлета будзе ўраджай грыбоў і ягад

Ураджай чарніц, брусніц і буякоў павінен выйсці на сярэднія значэнні. А вось журавін чакаецца больш: пад замаразкі яны, цвітучы значна пазней за іншых, практычна не трапілі, прагназуе навуковы супрацоўнік сектара харчовых і лекавых рэсурсаў лесу Інстытута лесу НАН Беларусі Ігар Махавік, піша «Сельская газета».

06.07.2024 / 15:45

Па словах навукоўца, ураджай чарніц ацэньваецца так (выкарыстоўваецца пяцібальная шкала ацэнкі):

Такія чаканні абумоўлены тым, што ранняй вясной трымаліся досыць высокія тэмпературы, з-за чаго вегетацыйны сезон пачаўся на два-тры тыдні раней, чым звычайна. Пасля ў паўночнай частцы Беларусі здарыліся зваротныя замаразкі да 4-5 градусаў, што адбілася на чарніцах падчас цвету.

Пры гэтым ягады могуць быць як буйныя, так і дробныя, таму пры адной і той жа іх колькасці можна атрымаць розны па масе ўраджай.

Што тычыцца грыбоў, то навукоўцы прагназуюць сярэдні ўраджай. Баравікоў і чырвонагаловікаў можа быць трохі менш, чым звычайна: зімой назіралася багацце ападкаў, у нізінах была вада, якая ў асобных месцах захоўваецца і цяпер.

Усё залежыць ад надвор'я: калі пасля гарачага перыяду пачынаюцца дажджы, то праз 10-14 дзён актыўна пойдуць грыбы.

Аказваецца, збіраючы грыбы, можна нарвацца на штраф. Чаго рабіць нельга?

Камароўка, Заходні рынак, гандаль каля метро: дзе цяпер таннейшыя ягады і грыбы?

«Мядзведзь асабіста збіраў?» У Беларусі знайшлі маліну па шалёнай цане

Чорныя парэчкі можна выкарыстаць так

Nashaniva.com