У другім туры парламенцкіх выбараў у Францыі ў лідары нечакана выбіліся левыя
У Францыі скончыўся другі тур парламенцкіх выбараў.
07.07.2024 / 21:34
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і яго жонка Брыжыт Макрон выходзяць з кабінкі для галасавання, 7 ліпеня 2024 года. Фота: Mohammed Badra, Pool via AP
Ультралевая кааліцыя «Новы народны фронт» выходзіць на першае месца ў другім туры — ад іх у парламенце будзе ад 175 да 205 дэпутатаў. Такую ацэнку дае экзітпол Elabe, піша BFMTV.
Кааліцыя прэзідэнта Эмануэля Макрона — на другім месцы (150-170 дэпутатаў).
Правапапулісцкая партыя Марын Лё Пэн і Жардана Бардэлы разам з саюзнікамі ў канчатковым выніку заняла трэцяе месца (115-150 дэпутатаў).
У многіх месцах кандыдаты ад левых або цэнтрысцкіх партый знялі свае кандыдатуры, што дазволіла сканцэнтраваць галасы праціўнікаў Марын Лё Пэн на адным кандыдаце.
Выбары праходзяць у напружанай абстаноўцы, задзейнічана 30 000 паліцэйскіх.
У першым туры ў мінулую нядзелю «Нацыянальнае аб'яднанне» Марын Лё Пэн набрала 33,4% галасоў. Ультралевая кааліцыя «Новага народнага фронту» заняла другое месца з 27,9%, а цэнтрысцкі альянс прэзідэнта Макрона — трэцяе месца з 20,7% галасоў.
Нагадаем, Макрон 9 чэрвеня абвясціў пазачарговыя парламенцкія выбары пасля таго, як правыя перамаглі на выбарах ад Францыі ў Еўрапарламент. Тэрмін самога Макрона сканчаецца ў 2027 годзе.
Францыя галасуе на парламенцкіх выбарах: ці прыйдуць да ўлады ультраправыя?
Марын Лё Пэн абяцае адмяніць дазвол Украіне біць французскай зброяй па Расіі
«Макрон кінуў Францыю пад аўтобус». Што піша прэса пра выбары ў Францыі і іх першыя вынікі