Жыхар сяла ў Белгарадскай вобласці напісаў на даху дома «БНР», каб уратавацца ад атак дронаў ФОТА

Гэта параілі рабіць УСУ.

08.07.2024 / 00:40

Скрыншот відэа: «Пепел»

Жыхар сяла Безымена Белгарадскай вобласці напісаў на даху свайго дома «БНР», каб засцерагчыся ад нападаў дронаў.

УСУ раней скідалі ў сяле ўлёткі, у якіх прапаноўвалі жыхарам вывешваць на дамах жоўта-сінія палотны або пісаць абрэвіятуру «БНР», што будзе азначаць «байцы Не Размешчаныя», піша «Пепел».

Насамрэч «БНР» — гэта мем, які з'явіўся пасля пачатку поўнамаштабнай вайны. Абрэвіятура расшыфроўваецца як «Белгарадская народная рэспубліка» па аналогіі з непрызнанымі «ДНР» і «ЛНР». 

У Безымене раней на адным з дамоў з'явілася і жоўта-сіняе палотнішча. Жыхары сяла сцвярджалі, што гаспадары дома зрабілі гэта наўмысна. Аднак у тых была іншая версія — дах нібыта выпадкова накрылі брызентам колераў украінскага сцяга.

Як паведамляе белгарадскі паблік, у сяле кожны дзень гараць дамы. Пры гэтым рэжым надзвычайнага становішча не ўведзены, а жыхароў забяспечылі вогнетушыцелямі і помпай, каб яны тушылі дамы самастойна.

УСУ раяць жыхарам Белгарадскай вобласці вывешваць жоўта-блакітныя сцягі ці пісаць БНР, каб пазбегнуць атак дронаў

Расія працягвае бамбіць Белгарад

Расія за год скінула на ўласную Белгарадскую вобласць 38 авіябомбаў

Nashaniva.com