Беларускі дызайнер шые абутак у Нью-Ёрку, які носіць Мадонна і Джэніфер Лопэс

Што за абутак?

08.07.2024 / 12:59

Барыс Зубараў. Скрын відэа: golosameriki.com

Пра ўраджэнца Мінска Барыса Зубарава расказалі ў «Голасе Амерыкі».

Сваю майстэрню ў Нью-Ёрку мужчына разам са сваім кампаньёнам адкрыў у 1992 годзе. Адметна, што пры вядзенні бізнэсу Барыс не карыстаецца ні камп'ютарам, ні асабістым мабільнікам.

«Я цэлы дзень размаўляю з людзьмі. Хто хоча мяне ўбачыць, прыйдзе ў магазін», — тлумачыць мужчына і дэманструе скрутак паперы, на якім ён вядзе запісы.

Праўда, у майстэрні ёсць бізнэс-тэлефон, па якім людзі могуць даведацца, ці адкрыта майстэрня. А працы дызайнера выкладае ў інстаграм яго партнёр.

View this post on Instagram

A post shared by East Village Shoe Repair (@eastvillageshoerepair_bk)

Зубараў расказвае, што абутак, які ён шыў, можна ўбачыць на галоўным героі фільма Party Monster, якога грае Макалей Калкін. Акрамя гэтага, яго носяць Мадонна, Рыяна, Джэніфер Лопэс, Кейт Мос. Майстар стварыў некалькі прататыпаў мадэляў красовак для Nike, рабіў абутак для паказаў Balenciaga. А таксама — для фотасесій у модных часопісаў.

Чаравікі на высокай платформе на акцёру Макалеі Калкіне. Фота: eastvillageshoerepair_bk / instagram

«Я ведаю першага бойфрэнда Мадонны, яе дзіця. Яны раней былі маімі суседзямі. (…) Я ніколі не хаджу ні на якія фэшн-уік (тыдні моды. — «НН»). Я іх усе раблю адсюль — да Японіі, Англіі, Францыі. Амерыканскія тры разы на год. (…) Калі я яшчэ быў дзіцем і вучыўся ў мастацкай школе, я заўсёды рабіў свае творы ў супрацьлеглы бок ад таго, што можна», — расказвае Зубараў.

View this post on Instagram

A post shared by East Village Shoe Repair (@eastvillageshoerepair_bk)

Майстар хваліцца, што зарэгістраваў патэнт на платформу з рэгуляванай вышынёй (Adjustable Height Platform) пад маркай ZUBO.

Платформа з рэгуляванай вышынёй пад маркай ZUBO. Фота: eastvillageshoerepair_bk / instagram

«Яе можна зрабіць любога колеру, дызайну, вышыні. Можна пачаць з адной цалі і дайсці да шасці-васьмі. У той жа час гэта каля ста дызайнаў слаёў. Вы можаце ўзяць свой чаравік і ўставіць у платформу», — тлумачыць Зубараў.

«Мы рабілі гэта тады, калі гэта было не модна. У нас свая мода», — адзначае майстар і згадвае, што калі ён пачынаў сваю працу над абуткам з высокай платформай, людзі смяяліся і не разумелі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от East Village Shoe Repair (@eastvillageshoerepair_bk)

«Але мяне ніколі не цікавіла, што каму падабаецца. Я раблю тое, што падабаецца мне. А калі людзям гэта падабаецца, гэта значыць, што я раблю нешта правільна», — дадае Зубараў.

У інтэрнэце па запыце «East Village Shoe Repair» можна знайсці вялікую колькасць публікацый пра майстэрню гэтага ўраджэнца Мінска. На акаўнт у інстаграме падпісана 13,6 тысячы чалавек.

View this post on Instagram

A post shared by East Village Shoe Repair (@eastvillageshoerepair_bk)

Беларус адкрыў у Варшаве пункт з дзіўным фастфудам

«У нас былі $3000, гультаяватыя рабочыя і шмат энтузіязму». Беларус будуе гатэль у кратары вулкана ў Інданезіі

Майстар з Гомеля, які зрабіў залатую гітару для Прынса

Nashaniva.com