«Паехаў у Беларусь». Z-спявак Шаман трапіў у базу асоб, якія з'ехалі з Расіі з-за мабілізацыі
У сеціве з'явілася база тых, хто з'ехаў з Расіі праз вайну, мабілізацыю і мяцеж Прыгожына. У масіве даных апынуўся і актыўны прыхільнік вайны ва Украіне спявак Яраслаў Дронаў, вядомы пад псеўданімам Шаман. Мяркуючы са звестак базы, Шаман з'ехаў з Расіі ў Беларусь 15 кастрычніка 2022 года праз абвяшчэнне мабілізацыі, піша Baza.
08.07.2024 / 16:39
Фота: Contributor Getty Images
Прадстаўнік спевака Антон Карабкоў-Зямлянскі заявіў, што Шаман трапіў у базу памылкова. Паводле яго слоў, 15 кастрычніка спявак насамрэч вылецеў у Беларусь, але не ратуючыся ад мабілізацыі, а на канцэрт.
Шаман выступіў з канцэртамі ў Мінску і Гродне 15 і 16 кастрычніка 2022 года. А 18 кастрычніка ён ужо выступаў у Тульскай вобласці.
База «Тыя, хто пакінуў РФ 2022-2024» была сфарміравана са спісаў авіякампаній і ўключае асоб, якія выехалі з краіны больш чым на два месяцы. Таксама ўлічвалася інфармацыя і пра тых, хто пакінуў Расію іншым відам транспарту або пешшу.
Расійскія СМІ знайшлі ў базе памылкі. Часта яны тычыліся прычын выезду з краіны. Акрамя таго, у базе знайшлі даныя людзей, якія пакінулі Расію задоўга да пачатку поўнамаштабнай вайны.
YouTube заблакаваў каналы Z-спевака Шамана і іншых расійскіх праўладных выканаўцаў
ЕС увёў санкцыі супраць БРСМ, а таксама расійскіх спевакоў Шамана і Паліны Гагарынай
МУС правярае Шамана на ЛГБТ-прапаганду і абразу пачуццяў вернікаў
У сеціва злілі спіс капрызаў спевака Шамана, якія абавязаныя задавольваць арганізатары яго канцэртаў
У Пхеньяне гучаць песні «Любэ» і Shaman
«Ёсць Shaman і ёсць усе астатнія». Музычны крытык — пра музыку расійскай прапаганды