Зʼявілася яшчэ адно сведчанне пераследу спявачкі Агурбаш былым паслом у Расіі Дзмітрыем Крутым

Былы беларускі пасол у РФ Дзмітрый Круты падчас сваёй працы ў Расіі апантана пераследаваў спявачку Анжаліку Агурбаш: у красавіку ён запатрабаваў выключыць яе са складу Грамадскай палаты Адзінцоўскага раёна Падмаскоўя.

09.07.2024 / 12:48

Анжаліка Агурбаш. Фота: angelicaagurbash / Instagram

Новае патрабаванне адносна Агурбаш пасол Круты адрасаваў кіраўніку падмаскоўнай Грамадскай палаты Анатолю Таркунову. Падставай для выключэння спявачкі са складу Грамадскай палаты, на думку амбасадара, павінны стаць «саюзніцкія адносіны» расійскага і беларускага рэжымаў. Дакументы апублікавала Sota.

 

Падобныя лісты, піша выданне са спасылкаю на крыніцы, рэгулярна накіроўваліся Крутым не толькі па Агурбаш, але і па іншых праціўніках Лукашэнкі, якія жывуць у Расіі, прычым адрасатамі становяцца самыя розныя інстанцыі — ад тэлеканалаў да Адміністрацыі прэзідэнта. 

Раней стала вядома пра ліст Крутога да кіраўніка «Першага канала»: тады пасол дамагаўся ад кіраўніка канала Канстанціна Эрнста выкінуць Агурбаш з эфіру. 

Амбасадар заявіў, што яе зʼяўленне на расійскім тэлебачанні — «спланаваная правакацыя», накіраваная на «падрыў намаганняў нашых лідараў у перапісванні гісторыі». 

Агурбаш была паказана ў праграме аб дзіцячым музычным конкурсе «Залатая нота». 

Прычына пераследу Агурбаш рэжымам Лукашэнкі палягае ў тым, што яна падтрымала пратэсты 2020 года, пасля чаго была завочна арыштаваная паводле абвінавачвання ў распальванні варожасці і абразе Лукашэнкі. Пры гэтым спявачка валодае расійскім грамадзянствам.

У Беларусі супраць Агурбаш заведзеная крымінальная справа, у 2021 годзе генпракуратура беспаспяхова патрабавала ад Расіі выдачы Агурбаш.

Шпакоўскі пагражае расійскаму «Коммерсанту» блакіроўкай на тэрыторыі Беларусі

Пугачова адрэагавала на ракетны ўдар па дзіцячай бальніцы ў Кіеве

«Без сопляў і слёз». Валерый Лявонцьеў абвясціў пра завяршэнне кар'еры

Nashaniva.com