Кіпрскі тыктокер стаў дэпутатам Еўрапарламента і расказаў пра свой шалёны заробак — 8000 еўра на месяц плюс агромністыя бонусы

«Кожны месяц я кладу у кішэню 8000 еўра. Плюс да гэтага кожны дзець я прыхожу ў парламент і распісваюся. За гэта я атрымліваю дадаткова па 350 еўра».

09.07.2024 / 14:31

Фідзіяс Паняёту. Скрын відэа: idiasmep / tiktok

Пра заробкі дэпутатаў Еўрапейскага парламента расказаў 24-гадовы Фідыяс Панаёту (Φειδίας Παναγιώτου) — дэпутат ад Кіпра. Малады чалавек з'яўляецца відэаблогерам. Яго канал у ютубе мае звыш 2,6 мільёнаў падпісчыкаў.

У красавіку гэтага года Панаёту як незалежны кандыдат вылучыў сваю кандыдатуру на выбары ў Еўрапарламент. Такім чынам ён хацеў заклікаць моладзь галасаваць. Малады чалавек прызнаўся, што сам да гэтага ніколі не прымаў удзелу ў выбарах і мала што ведае аб палітыцы і Еўропе.

Стаўшы еўрадэпутатам, Панаёту рэгулярна выкладае кароткія відэа аб працы парламента ў тыктоку, дзе ён мае акаунты як на грэцкай, так і на англійскай мове.

Некалькі дзён таму малады чалавек расказаў пра свой заробак як еўрадэпутата. Панаёту сцвярджае:

«Кожны месяц у кішэню я кладу 8000 еўра. Плюс да гэтага кожны працоўны дзень я прыходжу сюды ў парламент і распісваюся. За гэта я атрымліваю дадатковыя 350 еўра, што мне здаецца даволі дзіўным».

Акрамя гэтага, на заробак каманды Панаёту штомесяц выдзяляюць 30 000 еўра, а таксама 5000 еўра на ўтрыманне офіса дэпутата ў яго краіне. У дадатак да гэтага еўрадэпутат можа выкарыстаць 4000 еўра на месяц на прасоўванне сваёй працы ў парламенце.

@fidiasmep

How Much Politicians Get Paid

♬ original sound - fidias

«Яшчэ адзін прышпільны заробак — я магу выкарыстоўваць 10 000 еўра на месяц, каб прыводзіць людзей у парламент, каб тыя ўбачылі і зразумелі, што я тут раблю», — дзеліцца Панаёту.

Але і гэта не ўсё. Блогер мае яшчэ і дадатковыя льготы — напрыклад, кіроўца ў Брусэлі, а квіткі бізнэс-класа на пералёты дадому.

На сёння відэа набрала больш за 6,4 мільёна праглядаў. Акрамя негатыўных каментароў, ёсць і сцвярджэнні аб тым, што такі высокі заробак тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць карупцыі.

Чаму правыя займелі поспех на выбарах у Еўрапарламент? І чаго чакаць?

Сярэдні заробак у Польшчы перавысіў 1880 даляраў

Стала вядома, колькі зарабляюць Ірына Акуловіч і іншыя кіраўнікі БелТА

Nashaniva.com