30 гадоў таму Лукашэнку абралі прэзідэнтам

10 ліпеня 1994 года адбыўся другі тур першых прэзідэнцкіх выбараў, у выніку якога Аляксандр Лукашэнка перамог прэм'ер-міністра Вячаслава Кебіча і стаў прэзідэнтам краіны.

10.07.2024 / 07:40

Другі тур адбыўся 10 ліпеня, а ўступіў на пасаду 20 ліпеня. Wikimedia Commons

З таго часу ён афіцыйна перамагаў на выбарах яшчэ пяць разоў: у 2001-м, 2006-м, 2010-м, 2015-м і 2020-м гадах.

Прычым абвяшчэнне вынікаў у 2006-м, 2010-м і 2020-м прыводзіла да пратэстаў.

У 2006 годзе на Кастрычніцкай плошчы ўзнік намётавы гарадок, які быў знішчаны ў ноч на 24 сакавіка, праз адміністрацыйныя арышты прайшлі дзясяткі чалавек.

19 снежня 2010 года масавая дэманстрацыя была разагнаная на плошчы Незалежнасці, некалькі сотняў чалавек былі затрыманыя, у тым ліку і сем кандыдатаў у прэзідэнты. Андрэй Саннікаў і Мікола Статкевіч былі асуджаныя да рэальных тэрмінаў. Уладзімір Някляеў правёў месяц за кратамі, Алесь Міхалевіч — два месяцы ў турме. Віталь Рымашэўскі, Дзмітрый Ус і Рыгор Кастусёў былі затрыманыя на нейкі час, але потым выпушчаныя.

Фота: Mikhail Metzel Sputnik Kremlin Pool Photo via AP

Фальсіфікацыя вынікаў выбараў у 2020 годзе наогул прывяла да нечуваных пратэстаў, якія доўжыліся некалькі месяцаў.

Адначасова з пратэстамі пачаліся масавыя рэпрэсіі, дзясяткі тысяч людзей прайшлі праз адміністрацыйныя арышты і штрафы, тысячы — праз СІЗА і калоніі, дзясяткі тысяч, калі не сотні тысяч былі вымушаныя эміграваць. Рэпрэсіі не спыняюцца і сёння.

Збег абставінаў, які можна было прадухіліць. Як Лукашэнка перамог на выбарах-1994 і чаму гісторыя магла пайсці інакш

Мілінкевіч назваў магчымага пераемніка Лукашэнкі, але заклікаў не перажываць

«Лукашэнка будзе размаўляць з народам, а мы за яго спінай — рабіць рэформы». Пра што казаў Фядута пасля перамогі Лукашэнкі ў 1994-м

Дракахруст ацаніў шанцы Віктара і Мікалая Лукашэнкаў на ўладу

Хто можа стаць беларускім Хрушчовым? Версія Дракахруста

Nashaniva.com