Ноччу ў небе над Беларуссю бачылі незвычайны абʼект

У многіх беларускіх мясцінах сёння ноччу назіразалі незвычайнае свячэнне ў небе, у пабліках публікуюць фоты гэтага дзіўнага абʼекта.

10.07.2024 / 09:09

 

Неба над Мазыром

Аказалася, што гэта ракета-носьбіт Ariane 6, якая адправілася ў космас з Францыі ў 10 гадзін вечара па беларускім часе.

 

Ariane 6 прызначана для вываду на арбіту навуковых, метэаралагічных, тэлекамунікацыйных і навігацыйных спадарожнікаў. На борце ракеты знаходзяцца дзевяць малых спадарожнікаў.

Як Кітай становіцца навуковай звышдзяржавай

Гэты чалавек стаў першым у гісторыі касманаўтам, які правёў на арбіце больш за 1000 сутак

Кітай пасадзіў касмічны апарат на адваротным баку Месяца

Nashaniva.com