У Бабруйску дзяўчынка іграла на скрыпцы, каб назбіраць на ровар. Былы палітвязень выканаў яе мару

У Бабруйску экс-палітвязень блогер Андрэй Бяляўскі дапамог спраўдзіць мару дзяўчынкі Лізы, якая іграла на скрыпцы, каб назбіраць на ровар.

10.07.2024 / 12:12

@free_graduate_2024 Одиннадцатилетняя девочка играет на скрипке на улицах Бобруйска, чтобы заработать на велосипед #фабрикадобрыхдел #велоспортмастер #у_меня_вопрос ♬ оригинальный звук - Андрей.

Андрэй — уладальнік крамы ровараў. Ён даведаўся пра гісторыю Лізы і прыехаў да яе на вуліцу з падарункам. 

Шчасцю дзяўчынкі не было межаў. 

Андрэй Бяляўскі — не толькі ўладальнік крамы, але і вядомы блогер.

Яго затрымалі 25 красавіка 2022 года, прычым брутальна. Ён прыехаў у краму з сынам, толькі зайшоў у памяшканне, як заляцелі АМАП і міліцыя ў цывільным. 

22 жніўня 2022 года прадпрымальніку прысудзілі два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Вызваліўся ён у студзені гэтага года.

Андрэй застаўся жыць і працаваць у Беларусі. 

У Казані прыбралі рэкламу з радком з песні «Стой, можна я з табой?» беларуса Ap$ent

У Міністэрстве падаткаў пракаментавалі сітуацыю з чэргамі па ключы электроннага лічбавага подпісу

Кіпрскі тыктокер стаў дэпутатам Еўрапарламента і расказаў пра свой шалёны заробак — 8000 еўра на месяц плюс агромністыя бонусы

Nashaniva.com