Свет88

Кіпрскі тыктокер стаў дэпутатам Еўрапарламента і расказаў пра свой шалёны заробак — 8000 еўра на месяц плюс агромністыя бонусы

«Кожны месяц я кладу ў кішэню 8000 еўра. Плюс да гэтага кожны дзень я прыходжу ў парламент і распісваюся. За гэта я атрымліваю дадаткова па 350 еўра».

Фідыяс Панаёту Φειδίας Παναγιώτου Фидиас Понаёту
Фідзіяс Паняёту. Скрын відэа: idiasmep / tiktok

Пра заробкі дэпутатаў Еўрапейскага парламента расказаў 24-гадовы Фідыяс Панаёту (Φειδίας Παναγιώτου) — дэпутат ад Кіпра. Малады чалавек з'яўляецца відэаблогерам. Яго канал у ютубе мае звыш 2,6 мільёна падпісчыкаў.

У красавіку гэтага года Панаёту як незалежны кандыдат вылучыў сваю кандыдатуру на выбары ў Еўрапарламент. Такім чынам ён хацеў заклікаць моладзь галасаваць. Малады чалавек прызнаўся, што сам да гэтага ніколі не прымаў удзелу ў выбарах і мала што ведае аб палітыцы і Еўропе.

Стаўшы еўрадэпутатам, Панаёту рэгулярна выкладае кароткія відэа аб працы парламента ў тыктоку, дзе ён мае акаўнты як на грэцкай, так і на англійскай мове.

Некалькі дзён таму малады чалавек расказаў пра свой заробак як еўрадэпутата. Панаёту сцвярджае:

«Кожны месяц у кішэню я кладу 8000 еўра. Плюс да гэтага кожны працоўны дзень я прыходжу сюды ў парламент і распісваюся. За гэта я атрымліваю дадатковыя 350 еўра, што мне здаецца даволі дзіўным».

Акрамя гэтага, на заробак каманды Панаёту штомесяц выдзяляюць 30 000 еўра, а таксама 5000 еўра на ўтрыманне офіса дэпутата ў яго краіне. У дадатак да гэтага еўрадэпутат можа выкарыстаць 4000 еўра на месяц на прасоўванне сваёй працы ў парламенце.

@fidiasmep

How Much Politicians Get Paid

♬ original sound - fidias

«Яшчэ адзін прышпільны заробак — я магу выкарыстоўваць 10 000 еўра на месяц, каб прыводзіць людзей у парламент, каб тыя ўбачылі і зразумелі, што я тут раблю», — дзеліцца Панаёту.

Але і гэта не ўсё. Блогер мае яшчэ і дадатковыя льготы — напрыклад, кіроўца ў Брусэлі, квіткі бізнэс-класа на пералёты дадому.

На сёння відэа набрала больш за 6,4 мільёна праглядаў. Акрамя негатыўных каментароў, ёсць і сцвярджэнні аб тым, што такі высокі заробак тлумачыцца неабходнасцю пазбегнуць карупцыі.

Каментары8

  • Acab
    09.07.2024
    [Рэд. выдалена]
  • Диблоиды из БССР
    09.07.2024
    Что вам до того?
  • Чел
    09.07.2024
    [Рэд. выдалена]

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET6

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET

Усе навіны →
Усе навіны

Дыяспарам пішуць боты і прапануюць уступіць у Полк Каліноўскага. Расказваем, што адбываецца і як абараніцца12

Музыка Ігар Банцар ужо каля года бамжуе ў Варшаве ФОТЫ30

У Петрыкаўскім раёне мужчына некалькі гадоў гуляў з судовымі выканаўцамі ў даганялкі. Але ўрэшце прайграў1

«Дзякуй вам за сына Мікалая». Боты атрымалі новую метадычку адносна Абельскай22

Стала вядома, хто абараняў Рыка Крыгера2

Як Байдэн прымаў рашэнне адмовіцца ад удзелу ў выбарах прэзідэнта ЗША. Хроніка выходных1

Расійскі след у шалёна папулярнай гульні Hamster Kombat усё больш відавочны1

На якіх умовах беларусы могуць атрымаць грамадзянства Іспаніі, Партугаліі, Германіі і іншых краін13

У Расіі дзве дзяўчыны загінулі падчас квэсту — аніматар абліў іх газай, выпадкова падпаліў і ўцёк6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET6

Польшча і Беларусь вядуць перамовы аб вызваленні Пачобута. Як не будзе выніку — закрыюць межы — Radio ZET

Галоўнае
Усе навіны →