Мяжа для грузавікоў не закрытая, а рух запаволіўся з-за праверак паводле новых санкцый. Польскі бок даў тлумачэнні

У сувязі з увядзеннем новых санкцый у дачыненні да Беларусі скарацілася колькасць грузаў, якія перасякаюць беларуска-польскую мяжу, але мяжа не перакрытая, патлумачыў прэс-сакратар Люблінскай Падатковай адміністрацыі Міхал Дэрус.

10.07.2024 / 14:11

Прэс-сакратар у інтэрвʼю rmf24.pl абверг паведамленні беларускіх СМІ аб блакаванні польска-беларускіх памежных пераходаў. Беларуская мытня паведаміла, што 10 ліпеня ноччу спыніўся транзіт грузавых аўтамабіляў, якія ідуць з Беларусі праз памежны пункт «Казловічы-Кукурыкі». 

Дэрус растлумачыў, што першага ліпеня ўступіў у сілу новы пакет санкцый ЕС у дачыненні да Беларусі, якім былі ахоплены новыя тавары, напрыклад, тавары і тэхналогіі марскога суднаходства, прадметы раскошы, транспартныя сродкі, аўтазапчасткі, электроніка і г. д. 

Мытна-падатковая служба кантралюе, ці перавозяцца тавары на прадмет выканання польскіх і еўрапейскіх правілаў, што ўплывае на колькасць грузавых аўтамабіляў, што могуць перасячы мяжу праз памежны пункт «Казловічы-Кукурыкі» з тэрміналам Карошчыне і пасажырскім памежным пунктам у Брэсце —Тарэспалі.

Польшча перастала прапускаць грузавікі з Беларусі

Пасля ўвядзення новых абмежаванняў велізарная чарга на мяжы з Польшчай рассмакталася за некалькі гадзін

Польшча больш не пускае беларускія аўтамабілі, калі ўласніка няма ў салоне. Што яшчэ змянілася

«Спектакль скончаны?» БелТА выступіла з мегаводпаведдзю адносна сітуацыі на мяжы

Польская мытня патлумачыла, чаму беларусам не дазваляюць вывозіць тавары

Nashaniva.com