Ягораў крытыкуе Ціханоўскую: Няма стратэгічнага мыслення
«Гэта адна і тая ж казка, якая пераказваецца на ўсіх узроўнях і амаль ва ўсіх фарматах».
10.07.2024 / 15:06
Андрэй Ягораў і Святлана Ціханоўская. Фоты: прэс-служба Ціханоўскай
У новым выпуску ютуб-шоу «Мне таксама не падабаецца» палітолаг і спікер Каардынацыйнай рады другога склікання Андрэй Ягораў выказаўся, што, на яго погляд, у Святланы Ціханоўскай «слабы ўзровень стратэгічнага мыслення».
«Калі мы паглядзім на рыторыку Святланы Ціханоўскай за апошнія гады, яна амаль нязменная. Гэта адна і тая ж казка, якая пераказваецца на ўсіх узроўнях і амаль ва ўсіх фарматах, дзе ўдзельнічае Святлана. А фарматы бываюць даволі цікавыя — ад Давоса да канферэнцый пра будучыню Еўропы і еўрапейскай палітыкі.
Калі мы кажам заўсёды адно і тое ж, гандлюючы нашымі пакутамі і патрабуючы санкцый і рашучых захадаў па вызваленні палітычных зняволеных, то гэтага недастаткова, каб фарматаваць стратэгічнае мысленне адносна Беларусі»,
— лічыць Ягораў.
Мілінкевіч назваў тых, хто хоча адсунуць Ціханоўскую
Хто стане новым спікерам Каардынацыйнай рады? Імя фаварыта ўжо вядомае
Большасць удзельнікаў Каардынацыйнай рады адмовіліся слухаць выступ Ягорава і выйшлі з паседжання