У Сенаце Польшчы абмеркавалі новыя магчымасці для беларускіх студэнтаў

Віцэ-маршалак польскага Сената Міхал Каміньскі арганізаваў працоўную сустрэчу з удзелам віцэ-міністаркі замежных справаў Ганны Радван, дырэктара стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага прафесарам Янам Маліцкім і дэлегацыі беларускіх студэнтаў, што навучаюцца ў Польшчы, паведаміў «Парламенцкі Канал».

10.07.2024 / 18:52

Падчас гэтай сустрэчы абмяркоўваліся пытанні вызвалення стыпендыятаў праграмы Кастуся Каліноўскага ад аплаты за вучобу ў польскіх універсітэтах, магчымасць для беларускіх студэнтаў выдаваць візавыя запрашэнні для сваіх сем’яў, праблемы з выдаваннем апастыляў для неабходных дакументаў у Беларусі.

Па выніках сустрэчы было дамоўлена арганізаваць сустрэчу на высокім узроўні з прэзідыумам Канферэнцыі рэктараў польскіх універсітэтаў, звяртацца да кансулатаў Польшчы ў Беларусі па візавую падтрымку. Таксама было заяўлена, што МЗС Польшчы працуе ў кірунку спрашчэння працэдур для беларусаў.

Чыноўнікі прыдумалі незвычайны спосаб утрымаць школьнікаў ад паступлення за мяжу

Універсітэт Даўгаўпілса выдзеліў для беларусаў бюджэтныя месцы ў магістратуры

Мінадукацыі абяцае прастаўляць апастыль цягам аднаго дня

Дзеці праводзяць дні ў чарзе па апастыль на атэстат

Nashaniva.com