«Дзядзька Сэм цікавіцца». Ярмошына расказала, як яе спрабавалі купіць
Былая кіраўніца Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына ў прапагандысцкім фільме «Адзін за ўсіх», выдадзеным АНТ з нагоды 30-годдзя прэзідэнцкіх выбараў 1994 года, расказала пра тое, як яе нібыта ў 2001 годзе спрабавалі купіць — вядома ж, беспаспяхова.
10.07.2024 / 22:58
Лідзія Ярмошына. Скрыншот з відэа
Стваральнікі фільма расказалі, што апаненты Лукашэнкі, маўляў, купленыя, а як іх подкуп адбываецца, на сваім уласным досведзе расказала Ярмошына:
«Прынамсі, тых, хто адносіўся да дэмакратычных палітыкаў, я думаю, што пэўныя сілы на Захадзе і Усходзе падкуплялі і глядзелі.
Я магу сказаць, што ў 2001 годзе, незадоўга да выбараў, адзін з вядомых палітыкаў мне сказаў: «Лідзія Міхайлаўна, дзядзька Сэм цікавіцца, колькі вы каштуеце?» Вось і ўсё», — вычарпальна выказалася па праблеме стваральніца дзейнага ў лукашэнкаўскай Беларусі механізму правядзення выбарчых кампаній.
Ярмошына на пенсіі пайшла ў навуку
Надзея Ермакова ездзіць на аўтобусе: У спіну не плююць, але аднойчы з Ярмошынай пераблыталі