Арменія прыняла ўдзел у саміце НАТА. Расія пагражае наступствамі

У расійскага боку выклікае вялікае шкадаванне ўдзел Арменіі ў саміце НАТА ў Вашынгтоне, заявіў РИА Новости намеснік кіраўніка МЗС РФ Міхаіл Галузін.

11.07.2024 / 09:30

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян прыняў удзел у афіцыйным прыёме, прысвечаным 75-годдзю НАТА, арганізаваным ад імя прэзідэнта ЗША ў Вашынгтоне

«Гаворачы аб сферы бяспекі, хачу падкрэсліць, што Арменія застаецца членам АДКБ, выступае ўдзельнікам шматлікіх двухбаковых дамоўленасцяў у ваеннай і ваенна-тэхнічнай галінах», — дадаў ён. 

«У Арменіі аддаюць перавагу нарошчваць узаемадзеянне з НАТА або асобнымі ўдзельнікамі альянсу, асабліва ў частцы ўкаранення натаўскіх стандартаў, закупаў узбраенняў або правядзення сумесных мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі, не кажучы аб удзеле ў саміце гэтага ваенна-палітычнага блока, які праходзіць у Вашынгтоне. Гэта не можа не выклікаць нічога, акрамя крайняга шкадавання», — заявіў ён. 

Паводле слоў Галузіна, «паглыбляючы такімі тэмпамі супрацоўніцтва з тымі, чыя мэта — стратэгічнае паражэнне Расіі, Ерэван сваімі рукамі рызыкуе сурʼёзна дэстабілізаваць абстаноўку на Паўднёвым Каўказе на шкоду ў тым ліку ўласнай бяспецы».

«Думаю, дасведчаныя спецыялісты і палітыкі ў Арменіі разумеюць магчымыя выдаткі ад такіх неабачлівых крокаў», — дадаў ён, даючы зразумець, што Расія гэта так не пакіне.

Міністр замежных спраў Арменіі Арарат Мірзаян прыняў удзел у некаторых мерапрыемствах саміта НАТА. Кіраўнік МЗС Арменіі заявіў, што шануе цеснае супрацоўніцтва з НАТА, пра гэта ён напісаў у твітары.

Вальфовіч пакрыўдзіўся на армянаў за адмову ад парада ў Мінску

Арменія адмовілася ад удзелу ў «Славянскім базары» ў Віцебску

Сакратар Рады бяспекі Арменіі: Расія адабрала ў нас Нагорны Карабах і аддала яго Азербайджану

Nashaniva.com