У Шатландыі папугай уцёк ад гаспадыні. Амаль праз двое сутак яго знайшлі ў радзільні, дзе той весела бавіў час
Яркая хатняя птушка збегла (насамрэч — зляцела) у ноч на суботу. Яе гаспадыня расклейвала плакаты і пісала трывожныя допісы ў сацсетках, а ў выніку знайшла гадаванца за пяць міляў у радзільні каралевы Лізаветы ў Глазга, дзе птушка ела чыпсы і гулялася, піша News.sky.com Яркая хатняя птушка збегла (насамрэч — зляцела) у ноч на суботу. Яе гаспадыня расклейвала плакаты і пісала трывожныя допісы ў сацсетках, а ў выніку знайшла гадаванца за пяць міляў у радзільні каралевы Лізаветы ў Глазга, дзе птушка ела чыпсы і гулялася, піша News.sky.com
11.07.2024 / 13:35
Фота: Апсі Вітана
Джобі збег з кватэры на першым паверсе, калі яго гаспадыня выступала са сваім гуртом Brenda на вечарыне ў Паўночным Эршыры (графства на паўднёвым захадзе Шатландыі).
Апсі Вітана кажа, што яна была ў роспачы. «Ён ніколі раней не злятаў, я нават брала яго на невялікія экскурсіі, напрыклад, у Куінз-парк, які знаходзіцца не так ужо далёка».
Міс Вітана і яе сяброўка пачалі расклейваць абвесткі і публікаваць заклікі ў сацыяльных сетках. «Я сапраўды страціла надзею, што ён вернецца», — сказала яна.
Аднак позна ўвечары ў нядзелю з жанчынай звязаліся медсястра і пацыентка радзільні каралевы Лізаветы, якія паведамілі, што Джобі знаходзіцца ў прыёмнай.
Па іх словах, да яе прыходу Апсі гадаванец «еў чыпсы і гуляўся», а да прыезду гаспадыні нават прыхарошваўся.
«Я сапраўды шчаслівая, бо гэта даказвае мне, што ён — моцная птушка», — кажа Апсі.
Правёўшы ва ўцёках каля 40 гадзін, Джобі вярнуўся дадому.
Папугая навучылі гаварыць, і ён паскардзіўся на боль у жываце
У Прыкарпацці размножыліся зялёныя папугаі. Здаецца, хутка яны расселяцца і на поўдні Беларусі
У Маларыце кот сам прыйшоў у ветэрынарную клініку, каб дапамагчы хворай сяброўцы ВІДЭА