У Мазыры за «распаўсюд экстрэмізму» пакаралі галоўную рэдактарку газеты НПЗ

Паводле інфармацыі, атрыманай гомельскімі праваабаронцамі, 10 ліпеня затрымалі дваіх супрацоўнікаў Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода. Гэта спецыяліст завода Валерый Бойша і галоўная рэдактарка заводскай газеты «Мозырский нефтепереработчик» Святлана Богуш, піша «Гомельская вясна».

11.07.2024 / 17:03

Святлана Богуш

Абодвух затрымалі і засудзілі паводле ч. 2 арт. 19.11 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях — «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Прысуд, які работнікам Мазырскага НПЗ вынесла суддзя Святлана Буйнавец, цяпер высвятляецца.

За данат палку Каліноўскага затрымалі мужчыну

Зноў судзяць Мікіту Залатарова, які сустрэў за кратамі паўналецце, прайшоў тры суды, дзве калоніі і турму

Супрацоўніца банка ВТБ з Жодзіна атрымала вялікі тэрмін па палітычнай справе. Дома яе чакае непаўналетні сын

Хутка пачнецца суд над жонкай палітвязня, затрыманай у студзені падчас рэйду за салідарнасць з палітзняволенымі

Nashaniva.com