Грамадства

Хутка пачнецца суд над жонкай палітвязня, затрыманай у студзені падчас рэйду за салідарнасць з палітзняволенымі

У Магілёве 22 ліпеня пачнецца суд над палітзняволенай Алесяй Сяргеенкай — жонкай былога палітвязня Максіма Сяргеенкі, які выйшаў на волю ў лютым 2024 года. У сям'і двое дзяцей, якім тры і 16 гадоў.

Палітзняволеную затрымалі 25 студзеня 2024 года падчас рэйду КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY. Па інфармацыі праваабаронцаў, гэта ўжо трэці суд над затрыманымі падчас студзеньскага рэйду КДБ, піша «Вясна».

Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Суд над жанчынай распачнецца 22 ліпеня ў Магілёўскім абласным судзе. Працэс будзе весці суддзя Ірына Ланчава.

Нагадаем, падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад пераслед трапілі больш за 300 чалавек, большасць з якіх — жанчыны. Адной з прычын ператрусаў, допытаў і затрыманняў стала дапамога сем'ям палітвязняў з прадуктовымі перадачамі праз Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY, якую ўлады прызналі «экстрэмісцкім фармаваннем».

З пачатку лютага людзей па ўсёй Беларусі пачалі масава судзіць за «выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці» паводле арт. 24.15 КаАП. Па рашэннях судоў многім прызначылі вялікія штрафы з кампенсацыяй сумы «замежнай» аплаты. Некаторых жанчын затрымалі ў межах крымінальнай справы і змясцілі пад варту. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць