Байдэн не ўбачыў сэнсу ў дазволе Украіне біць па Крамлі
12.07.2024 / 7:11
ЗША дазволілі Украіне наносіць удары па расійскай тэрыторыі на малую дыстанцыю, але ў далейшым зняцці абмежаванняў няма патрэбы, заявіў прэзідэнт Джо Байдэн на прэс-канферэнцыі па выніках саміту НАТА.
Джо Байдэн. Фота: Evan Vucci / AP
«Калі б ён (Уладзімір Зяленскі) мог ударыць па Маскве, ударыць па Крамлі, быў бы ў гэтым сэнс? Не было б. Пытанне ў тым, якое лепшае прымяненне для зброі, якая ў яго ёсць, якую мы яму далі», — сказаў Байдэн.
ЗША ў канцы мая дазволілі Украіне выкарыстоўваць атрыманае амерыканскае ўзбраенне супраць цэляў на тэрыторыі Расіі на фоне прасоўвання расійскіх войскаў у Харкаўскай вобласці. Удары можна наносіць не далей за 100 км ад мяжы, таму дазвол не распаўсюджваецца на ключавыя расійскія аэрадромы.
У Дзярждэпартаменце адзначалі, што дазволяць УСУ біць далей — калі Расія «паспрабуе пашырыць гэты фронт», нагадвае РБК.
Чытайце таксама:
Байдэн назваў сябе найбольш кваліфікаваным супернікам Трампа, ён не збіраецца пакідаць гонку