Свет11

«Ён не можа перамагчы ў бітве з часам». Вядомы акцёр Джордж Клуні заклікаў Байдэна выйсці з прэзідэнцкай гонкі

Акцёр, які з'яўляецца адным з арганізатараў збору сродкаў на выбарчую кампанію прэзідэнта, упэўнены, што калі Дэмакратычная партыя пойдзе на выбары з Джо Байдэнам, то не зможа іх выйграць.

Фота: David Livingston / WireImage / Getty Images

Знакаміты амерыканскі акцёр і адзін з арганізатараў збору сродкаў для Дэмакратычнай партыі Джордж Клуні заклікаў Джо Байдэна выйсці з перадвыбарнай гонкі. Пра гэта ён напісаў у калонцы для New York Times, піша Бі-бі-сі.

Як падкрэсліў акцёр у публікацыі, Джо Байдэн за сваю палітычную кар'еру выйграў вельмі шмат бітваў, аднак ён «не можа перамагчы ў бітве з часам».

Акцёр у публікацыі называе сябе «пажыццёвым дэмакратам» і нагадвае пра тое, што шматкроць удзельнічаў у зборы сродкаў для прэзідэнцкіх кампаній кандыдатаў-дэмакратаў.

Па словах Клуні, ён сустрэўся з Джо Байдэнам тры тыдні таму і зразумеў, што гэты чалавек ужо не падобны да Байдэна 2010 года, і нават на Байдэна 2020 года.

«Гэта быў той жа чалавек, якога мы ўсе бачылі падчас дэбатаў [з Трампам]. Лідары нашай партыі павінны спыніць казаць нам, што 51 мільён чалавек не бачылі таго, што яны на самай справе бачылі», — адзначыў Джордж Клуні.

Па словах акцёра, уся справа ва ўзросце і ні ў чым больш. Ён упэўнены, што калі Дэмакратычная партыя пойдзе на выбары з Джо Байдэнам, то не зможа іх выйграць.

Заява Джорджа Клуні прагучала праз некалькі гадзін пасля таго, як былы спікер Палаты прадстаўнікоў Нэнсі Пэлосі заявіла, што ў Байдэна засталося мала часу, каб вырашыць, ці варта яму заставацца ў прэзідэнцкай гонцы пасля правальных дэбатаў у канцы мінулага месяца.

У эфіры MSNBC, адказваючы на пытанне, ці падтрымлівае яна намер прэзідэнта ЗША пераабрацца, яна адказала: «прэзідэнт сам вырашае, ці будзе ён балатавацца. Мы ўсе заклікаем яго прыняць гэтае рашэнне, бо часу застаецца ўсё менш».

Ціск на 81-гадовага Байдэна з мэтай заахвоціць яго выйсці з перадвыбарнай гонкі ўзмацніўся пасля дэбатаў з Дональдам Трампам, падчас якіх ён выглядаў разгублена і неаднаразова губляў ход думкі (у інтэрв'ю ABC News Байдэн тлумачыў гэта тым, што «быў выматаны» і «адчуваў сябе жудасна»).

Пасля тых дэбатаў некалькі спонсараў Дэмакратычнай партыі публічна папярэдзілі, што спыняць выдзяляць сродкі на кампанію, калі Байдэн не выйдзе з гонкі.

Аднак у панядзелак днём Байдэн правёў тэлефонную размову са спонсарамі Дэмакратычнай партыі і запэўніў іх, што застаецца ў перадвыбарнай гонцы.

Каментары1

  • Імя
    11.07.2024
    Як слушна адказаў яму прэзідэнт Трамп, “Вярніся ў тэлевізар, пацучына!”.

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

NASA паабяцала вярнуць чалавека на Месяц ужо ў 2028 годзе2

У Францыі сотні тысяч зноў выйшлі на вуліцы, паліцыя прымяняла слёзатачывы газ15

Крышціяну Раналду першым з футбалістаў зарабіў 2 мільярды даляраў

«У Беларусі ёсць грошы, але людзям усё адно чагосьці не хапае». Ланкіец расказаў, чым яго дзівяць беларусы23

YouTube збіраецца схаваць падалей кнопку дызлайка3

Якіх імпартных тавараў у беларускіх крамах найбольш, а якіх няма зусім?1

Вірусіцца гульня, дзе можна нарадзіцца ў любой краіне на свеце3

Украінскія дроны атакавалі Омск, гараць «Омскі каўчук» і склад Ozon2

Стала вядома, што Расія таемна фінансавала газавы праект на Алясцы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі2

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць