Эдуарду Бабарыку дадалі паўтара года зняволення

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным пасяджэнні ў калоніі.

12.07.2024 / 11:05

Фота: sb.by

Палітзняволенага Эдуарда Бабарыку абвінавацілі па частцы 2 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы) і пакаралі пазбаўленнем волі на год і шэсць месяцаў, піша «Вясна».

Справу разглядаў суддзя Павел Карцінін на выязным пасяджэнні ў калоніі.

Эдуарда Бабарыку затрымалі 18 чэрвеня 2020 года разам з бацькам Віктарам Бабарыкам, калі яны везлі сабраныя подпісы ў ЦВК. Віктара Бабарыку асудзілі праз год на 14 гадоў калоніі, а сына толькі праз тры гады, у ліпені 2023 года, на 8 гадоў зняволення. Пры гэтым у тэрмін не залічылі час утрымання ў СІЗА КДБ па першапачатковым абвінавачванні — паўтара года. Яго прызналі вінаватым паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса.

Тэрмін палітвязень адбывае ў бабруйскай калоніі № 2. Там на яго ўвесь час ціснула адміністрацыя калоніі, а з 1 красавіка яго змясцілі ў ПКТ.

Эдуарда Бабарыку будуць судзіць па новай крымінальнай справе

Улады выставілі на аўкцыён зямельны ўчастак Бабарыкі на беразе вадасховішча Вяча

Роўна чатыры гады таму арыштавалі Віктара і Эдуарда Бабарыкаў

Nashaniva.com