«Фактар ​​Свіфт». Амерыканская грамадскасць чакае заявы Тэйлар Свіфт наконт Байдэна

Пасля таго, як галівудскія зоркі — такія як Джордж Клуні і Майкл Дуглас — заклікалі Джо Байдэна зняць сваю кандыдатуру з прэзідэнцкіх выбараў, уся ўвага ў ЗША прыкавана да спявачкі Тэйлар Свіфт. Яна пакуль што працягвае захоўваць маўчанне, піша Bild.

12.07.2024 / 14:16

Тэйлар Свіфт падчас канцэрту ў Парыжы. Фота: Lewis Joly / AP

Яшчэ да дэбатаў, якія сталі правальнымі для Джо Байдэна, усе ўважліва сачылі за тым, ці пракаментуе Свіфт выбарчую кампанію кандыдата ад дэмакратаў.

Лічыцца, што Тэйлар Свіфт мае палітычную вагу дзякуючы вялікай аўдыторыі сваіх прыхільнікаў — напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2024 года кажуць нават аб «фактары Свіфт». Аднак пакуль што яна не заявіла аб падтрымцы Байдэна ці Трампа.

Чатыры гады таму Тэйлар Свіфт аказалася ў лагеры Байдэна — тады яна лічыла, што пад яго кіраўніцтвам у ЗША ёсць шанец «пачаць працэс ацалення, у якім краіна так адчайна мае патрэбу».

Свіфт нараўне з тэлезоркай Опра Уінфры застаецца найбольш згадванай знакамітасцю ў Злучаных Штатах.

Некаторыя дэмакраты нават лічаць, што Свіфт, чый канцэртны тур Eras пабіў усе рэкорды, павінна сама вылучыць сваю кандыдатуру на наступных прэзідэнцкіх выбарах.

Байдэн назваў сябе найбольш кваліфікаваным супернікам Трампа, ён не збіраецца пакідаць гонку

Байдэн назваў прэзідэнтам Украіны Пуціна

Байдэн назваў віцэ-прэзідэнта Харыс Трампам. Той рэзка адрэагаваў

Банк Англіі адкладзе паніжэнне ключавой стаўкі з-за канцэртаў Тэйлар Свіфт

Канферэнцыю «Новая Беларусь» пераносяць з Варшавы ў Вільню. Прычына вас здзівіць

Прыхільнікі Тэйлар Свіфт скаланулі Зямлю на яе канцэрце ў Шатландыі. У літаральным сэнсе

Nashaniva.com