Вядомы беларускі арбітр апынуўся за кратамі за стварэнне «экстрэмісцкага» чата

Вядомага баскетбольнага арбітра Аляксандра Сырыцу затрымалі ў студзені 2024 года, калі ён вяртаўся ў Беларусь. Цяпер ён знаходзіцца ў СІЗА. Яго абвінавачваюць у «абразе Лукашэнкі» і «стварэнні экстрэмісцкага фармавання», даведалася «Еўрарадыё».

12.07.2024 / 14:54

Аляксандр Сырыца

Аляксандр Сырыца на працягу многіх гадоў быў адным з найлепшых баскетбольных арбітраў Беларусі. Суддзя FIBA ​​з 2005 года. У 2019 годзе разам з калегамі Сырыца падаў у суд на федэрацыю баскетбола, прайграў і трапіў у чорны спіс. Жыў у Аўстраліі, займаўся бізнэсам, часта бываў ва Украіне.

Сырыца раней нібыта лічыў, што прыезд у Беларусь не звязаны з вялікімі рызыкамі. Але на мяжы затрымалі не толькі яго, але і ягоную жонку (яна адсядзела суткі). Удзельнікаў чата выклікалі на допыт.

Адзначым, што 16 студзеня КДБ прызнала «экстрэмісцкім фармаваннем» фонд Fund of Belarus Friend LTD — тады паведамлялася, што дачыненне да яго мае грамадзянін Беларусі Аляксандр Сырыца.

Мастаку Івану Вярбіцкаму да васьмі гадоў дадалі яшчэ два гады зняволення

Сілавікі затрымалі мінчука, які трапіў на сумнавядомага правакатара ў чат-рулетцы. Яго прымусілі сказаць, што ён любіць Расію

Дзень народзінаў за кратамі сустракае журналістка Ірына Слаўнікава

Nashaniva.com