«Ты русский язык понимаешь?» Мужчына на возеры ўгаворваў лебедзя аддаць яму лаўку ВІДЭА

Лебедзь і рыбак не падзялілі лаўку каля беларускага возера. Відэа іх «спрэчкі» трапіла ў тыкток.

12.07.2024 / 17:04

Дзяўчына зняла на відэа, як яе бацька-рыбак спрабуе абараніць сваё права на лаўку, пакінутую каля вадаёма, і ўгаворвае лебедзя, які разам з сям'ёй аблюбаваў затоку каля вёскі Пятровічы пад Мінскам, не прэтэндаваць на гэты прадмет.

«Мне лаўку забраць трэба. Ты разумееш рускую мову? Ідзі вунь да дзяцей!» — угаворвае птушку мужчына.

@tanireen

это МОЯ скамейка!!!!

♬ оригинальный звук - tatiana15081989

Лебедзь, падобна, рускай мовы не разумее, бо люта шыпіць на рыбака, расстаўляючы крылы ў ахоўнай стойцы і не падпускаючы чалавека блізка да вадаёма, дзе плаваюць ягоная лебядзіха з дзецьмі.

Калі мужчына зразумеў, што ўгаворы не дапамагаюць, ён пачаў капіяваць паводзіны лебедзя і тады дамогся разумення. 

У Шатландыі папугай уцёк ад гаспадыні. Амаль праз двое сутак яго знайшлі ў радзільні, дзе той весела бавіў час

Мільён праглядаў у інстаграме: крама адзення ў Буда-Кашалёве стала шалёна папулярнай дзякуючы суроваму мужыку ў рэкламе

У Мінску можа з'явіцца помнік качцы, за лёсам якой нядаўна сачылі гараджане

Качка вывела качанят проста на клумбе ў цэнтры Мінска ВІДЭА

Nashaniva.com