Буферная зона скараціла колькасць спробаў пранікнення нелегалаў у Польшчу амаль на 65%

Колькасць спробаў пранікнення нелегальных мігрантаў з Беларусі ў Польшчу скарацілася амаль на 65% за першыя 28 дзён дзеяння буфернай зоны на мяжы дзвюх краін. Пра гэта паведаміла польская Служба аховы мяжы.

12.07.2024 / 19:16

«У перыяд з 16 мая па 12 ліпеня Служба аховы мяжы зафіксавала 5560 спробаў нелегальнага перасячэння мяжы. У першыя 28 дзён дзеяння буфернай зоны было 1920 такіх спробаў. Гэта азначае іх скарачэнне прыблізна на 65%», — гаворыцца ў паведамленні ведамства ў сацсетцы X.

Пастанова МУС Польшчы аб стварэнні буфернай зоны на некаторых участках мяжы з Беларуссю ўступіла ў сілу 13 чэрвеня. Згодна з ёй, даўжыня буфернай зоны складае 60,67 км, шырыня — ад 200 м да 2 км. Абмежаванні на перамяшчэнне і знаходжанне ўнутры буфернай зоны ўведзеныя ў 27 населеных пунктах Гайнаўскага і Беластоцкага паветаў Падляшскага ваяводства.

Буферная зона створаная на 90 дзён, але дзеянне абмежавальных мер можа быць працягнутая. Рашэнне аб стварэнні было прынята прэм'ерам Дональдам Тускам у канцы мая пасля забойства нелегалам на мяжы польскага вайскоўца.

Кіраўнік МУС Польшчы не выключае закрыцця мяжы з Беларуссю

Польшча ўзмацніла ахову мяжы з Беларуссю вайсковай жандармерыяй

«Маглі з беларускімі памежнікамі закурыць цыгарэту». Як жыве польскае памежжа з буфернай зонай

Турысты на польска-беларускай мяжы сталі атрымліваць трывожныя эсэмэскі. Ці варта панікаваць?

Жыхароў Польшчы заклікаюць паведамляць аб падазроных людзях ля «буфернай зоны»

Буферная зона на польска-беларускай мяжы з'явіцца ад заўтра

«Спектакль скончаны?» БелТА выступіла з мегаводпаведдзю адносна сітуацыі на мяжы

Nashaniva.com