У польскай Гдыні на трэніроўцы перад авіяшоу разбіўся вайсковы самалёт

Трагедыяй завяршыўся 12 ліпеня трэніровачны палёт вайсковага самалёта М-346 перад авіяшоу, якое мела адбыцца ў Гдыні ў гонар 30-годдзя брыгады марской авіяцыі. 

12.07.2024 / 19:47

Скрыншот з відэа

Пілот з самалёта катапультавацца не паспеў і імгненна загінуў.

Маёр Роберт Ел па мянушцы «Кілер» быў дасведчаным пілотам, за штурвалам самалёта M-346 Bielik ён правёў больш за 1100 гадзін. 

Вядома, што гэты самалёт быў новы, ён паступіў у польскае войска толькі ў 2022 годзе.

Мерапрыемства ў гэтую суботу адмянілі. 

Пад Масквой разбіўся пасажырскі самалёт Sukhoi Superjet-100

Пачаўся працэс перадачы знішчальнікаў F-16 Украіне — першыя самалёты ўжо на шляху ў краіну

Град разбіў лабавое шкло і знёс насавую частку самалёта, які ляцеў у Вену — пілоты садзіліся ўсляпую

«Тыдзень сядзелі ў засадзе». Буданаў расказаў, як сёння ноччу збілі расійскі Ту-22

Nashaniva.com