У Мінску перакуліўся мікрааўтобус

Мікрааўтобус перакуліўся на скрыжаванні мінскіх праспекта Машэрава і вуліцы Багдановіча, паведаміла УДАІ ГУУС Мінгарвыканкама.

12.07.2024 / 21:50

У выніку інцыдэнту абцяжараны рух транспарту ад вуліцы Кісялёва ў кірунку вуліцы Веры Харужай.

Пра пацярпелых пакуль што нічога не паведамляецца.

Чацвёра пацярпелых у ДТЗ пад Брэстам трапілі ў рэанімацыю

Пад Брэстам бус сутыкнуўся з грэйдарам — пацярпелі жанчына і шэсць яе дзяцей

Пад Навагрудкам бус сутыкнуўся з фурманкай і паляцеў у кювет. Фурман загінуў

Nashaniva.com