Міністарка спорту Францыі за два тыдні да Алімпіяды выкупалася ў Сене, ледзь не паслізнуўшыся на прыступках ВІДЭА

Мэр Парыжа Ан Ідальго абяцае гэта зрабіць 17 ліпеня, каб даказаць, што вада ў Сене чыстая і бяспечная.

13.07.2024 / 13:07

Скрыншот відэа

Міністарка спорту Францыі Амелі Удэа-Кастера зрабіла гэта сёння менш чым за два тыдні да пачатку Алімпійскіх гульняў 2024 года ў Парыжы, паведамляе Le Parisien.

Яе суправаджаў Алексіс Ханкінквант — сцяганосец Паралімпійскіх гульняў.

«У чорным камбінезоне і ў купальнай шапачцы міністарка спорту маленькімі крокамі накіравалася да Сены, паслізнулася на брукаванцы, што вяла ў ваду, але праплыла некалькі метраў», — паведамляе выданне.

Baignade dans la Seine: les images de la ministre des Sports plongeant dans le fleuve à Paris à 13 jours des JO pic.twitter.com/xzZu3K13so

— BFMTV (@BFMTV) July 13, 2024

«Я вельмі кранутая. Думка, якая рухае мной, — гэта ўся праца, праведзеная дзяржаўнымі службамі за апошнія чатыры гады. Мы тады сказалі, што будзем гатовыя, і мы гатовыя. Гэта сапраўды выдатна — сказаць сабе, што ўсе французы і жыхары ўсяго свету змогуць атрымліваць асалоду ад будучай Алімпіяды», — сказала яна.

Алімпіяда ў Парыжы стартуе праз пятніцу, 26 ліпеня. У ёй возьме ўдзел усяго два дзясяткі беларускіх спартоўцаў — мізэр за ўвесь час (у Токіа бралі ўдзел 106 беларусаў).

«Лайкаў допісы з Пуціным». Украінскі НАК супраць удзелу ў Алімпіядзе беларускага чэмпіёна Токіа-2021 Івана Літвіновіча

Усе трое суседзяў Беларусі дружна прайгралі баскетбольную алімпійскую кваліфікацыю

Арына Сабаленка афіцыйна адхіліла запрашэнне МАК на Алімпіяду-2024 у Парыжы

Nashaniva.com