Прынцэса Кейт Мідлтан наведае фінал Уімблдона ў нядзелю

Афіцыйныя выхады прынцэсы на публіку, якая ўжо некалькі месяцаў змагаецца з ракам, сталі вельмі рэдкія.

13.07.2024 / 13:31

Прынцэса Кейт на парадзе ў гонар караля 15 чэрвеня 2024 года. Фота: Chris Jackson / Getty Images

Кенсінгтанскі палац выпусціў доўгачаканы рэліз: прынцэса Кейт, хворая на рак наведае фінал мужчынскага тэніснага турніру Уімблдона ў нядзелю.

Прынцэса Уэльская, жонка прынца брытанскага прынца Уільяма, возьме ўдзел у фінале мужчынскага адзіночнага разраду Уімблдонскага чэмпіянату ў нядзелю, 14 ліпеня, — піша палац.

Па звестак брытанскага інфармацыйнага агенцтва PA, яна ўручыць трафей пераможцу турніру: Новаку Джокавічу або Карласу Алькарасу. Пачатак фіналу а 16-й па мінскім часе.

У Джокавіча — 24 выйграных тытулаў на турнірах Вялікага шлема (г.зн. Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі, Ралан Гарос, Уімблдон і Адкрыты чэмпіянат ЗША).

Гэта рэкорд, столькі ж у аўстралійкі Маргарэт Корт, якая выступала ў 1960-х.

Кейт Мідлтан абвясціла, што ёй стала лепш і яна зможа прысутнічаць на парадзе ў гонар караля

Каталіцкія манашкі ў Мінску зладзілі на Вялікдзень прабег на самакатах 

Nashaniva.com