Заўтра ў Беларусі будзе да +35°С, але ў Мінску «ўсяго» +30°С

А сёння ўжо на поўдні краіны амаль +37°С. Спёка пратрымаецца яшчэ некалькі дзён. 

13.07.2024 / 13:59

У Жыткавічах +36,9°С, у Мінску +32,8°С. Стан спраў на 14:30 суботы. Pogoda.by

У нядзелю ўмовы надвор'я ў Беларусі будуць вызначаць атмасферныя франты.

Уначы месцамі, раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах навальніцы.

Ноччу ад +16°С па паўночным захадзе да +24°С па паўднёвым усходзе; максімальная днём +24+29°С, па паўднёва-ўсходняй палове +30+34°С, месцамі па Гомельскай вобласці +35+36

У Мінску чакаецца +30°С, тады як на сёння прагназавалі ў Мінску +35°С, па краіне +37. Сіноптыкі ўпершыню абвясцілі чырвоны ўзровень небяспекі.

Надвор'е на нядзелю, pogoda.by

Але рэкорд быў 8 жніўня 2010 года ў гомельскім аэрапорце: +39,2°С

Спёка. Як выжыць і паводзіць сябе ў такое надвор'е

Учора ў Мазыры і Гомелі было +35°С

У Гродне трох маладых дзяўчат шпіталізавалі з сонечнымі апёкамі

Беларускія крамы пачалі прадаваць у спёку лёд у кубачках

«Хлопчык проста заходзіўся ў істэрыцы». У Слуцку бацька пакінуў 4-гадовага сына ў замкнёным аўто падчас спёкі

За 40 км ад Мінска ёсць унікальны бясплатны гідрапарк з вадаспадамі, лесам, пляжамі і нават «джакузі»

Nashaniva.com