Грамадства22

За 40 км ад Мінска ёсць унікальны бясплатны гідрапарк з вадаспадамі, лесам, пляжамі і нават «джакузі»

Усяго за 40 км ад сталіцы знаходзіцца найцікавейшае месца — гідрапарк санаторыя «Сасновы бор». Гэтая незвычайная славутасць спалучае ў сабе адразу некалькі відаў адпачынку: можна пагуляць па лесе, пазагараць на пляжы, палюбавацца штучнымі выспамі і рукатворнымі вадаспадамі (і нават у іх выкупацца), піша Onliner.by.

Гідралагічны парк хаваецца ў сасновым бары недалёка ад Радашковічаў. Трапіць на тэрыторыю можна цалкам свабодна, пакінуўшы машыну каля экс-«Брыганціны» (цяпер гэта спартыўна-аздараўленчы комплекс БДУ). Тыя з вас, хто ў дзяцінстве адпачываў у піянерскім лагеры непадалёк (назвы «Зорны», «Волат», «Чабарок» вам пра нешта кажуць?), напэўна, хоць раз бывалі ў гэтым месцы. А можа, нават прабіраліся сюды ўпотай…

У вечар серады на вадаспады малыя прабіраліся толькі ў суправаджэнні дарослых. Спіны пад магутныя струмяні падстаўлялі з некаторымі асцярогамі. Затое людзі старэйшыя (магчыма, гэта госці санаторыя) рабілі гэта ўпэўнена, з асаблівай асалодай. На тварах чыталася неверагоднае, нават дзіцячае захапленне — магчыма, тутэйшая вада валодае амаладжальным эфектам. Ну а можа, гэта ўсяго толькі цуды гідрамасажу.

Пра сам гідрапарк вядома няшмат. Мяркуючы па надпісе на валуне, які сустракае проста на ўваходзе, славутасць была створаная ў 1983 годзе па праекце «Белгіправодгаса» і пабудавана сіламі трэста «Мінскводбуд».

З дапамогай плаціны на рацэ Рыбчанцы былі створаныя штучны вадаём і сетка каналаў з вадаспадамі і каскадамі. Яны разразаюць сушу на сем выспаў, звязаных паміж сабой масткамі (ёсць нават некалькі падвесных).

Выспы гэтыя рознай ступені акультуранасці. Некаторыя выглядаюць дзіка (у добрым сэнсе слова): дзесьці бярозка прылягла на водную роўнядзь, дзесьці кусты выраслі вышэйшыя… Усё гэта стварае адчуванне натуральнай прыроды.

Яшчэ тут абсталяваны пляж з распранальнямі, парачкай лежакоў і парасонаў, дзіцячымі арэлямі. Для малых у вадаёме прадугледжана спецыяльная зона, абмежаваная сеткай.

А калі раптам вы забыліся купальнік, а паплаваць хочацца, не хвалюйцеся: на ўскраіне парку ўжо ўзнік стыхійны рынак з купальнымі прыладамі.

Паглядзець на гідралагічную славутасць можна цалкам бясплатна. Абысці тэрыторыю прапануюць двума маршрутамі — кароткім сінім і доўгім чырвоным. Яны пазначаныя не толькі на інфармацыйным стэндзе, але і па ходзе руху — стрэлачкі адпаведных колераў налепленыя на ствалах дрэў.

Каментары2

  • qwerty
    13.07.2024
    Па-праўдзе мястэчка заўсёды называлася Радашкавічы (з націскам на першы склад). Радашковічы - гэта з расейскіх вайсковых мапаў. Яны лепей ведаюць, як называць беларускія паселішчы, каб было камфортна расейскаму вуху, калі "продвигаешься по территории". Так і іншыя назвы тых мясцін паракруцілі: Рагаву на Рогава, Бялáручы на Беларучча, а Манылы, дык зусім на нейкае Срэдняе.
  • Ёсік
    13.07.2024
    А як гэта шчэ на валуне беларуская мова? Расейцы ж не зразумеюць, гэта ж моўны генацыд расейскамоўных жыхароў і гасьцей?

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

Бізнэсмен Аляксандр Кныровіч атрымаў польскае грамадзянства72

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць