У мінчука скралі рэчы, пакуль ён купаўся ў Цнянскім вадасховішчы

У Савецкае РУУС звярнуўся мінчук з заявай аб знікненні сумкі з асабістымі рэчамі, грашыма і дакументамі. Сума ўсіх ягоных страт склала больш за 600 рублёў, паведамляе УУС Мінскага гарвыканкама.

13.07.2024 / 18:12

Пацярпелы адпачываў на пляжы Цнянскага вадасховішча і вырашыў выкупацца. Сумку ён пакінуў без нагляду на беразе, а калі вярнуўся, то сваіх рэчаў на месцы не знайшоў.

Неўзабаве па падазрэнні ў крадзяжы затрымалі 57-гадовага жыхара Мінска. Ён заўважыў пакінутыя без нагляду рэчы і, каб адцягнуць увагу іншых людзей, размясціўся каля іх. Пасля таго ён паклаў сумку заяўніка ў свой заплечнік і пайшоў з пляжа. Але праз відэакамеры яго знайшлі.

Вядома, што скрадзеныя грошы фігурант паспеў выдаткаваць на асабістыя патрэбы.

У Клічаўскім раёне судмедэксперты вылічылі ўгоншчыка матацыкла па паху

У Баранавічах злодзей скраў зарадку ад электракара, але не зразумеў, што гэта

Мінчук думаў, што ратуе грошы, а страціў амаль 200 тысяч рублёў. Як так выйшла?

Nashaniva.com